RFE/RL |
Серада, 15 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Праваабаронца Елена Бонэр пра “Марш Свабоды-2” і Аляксандра Лукашэнку. (Карэспандэнт: ) “Алена Георгіеўна, пад час свайго апошняга выступу Лукашэнка пагражаў удзельнікам сёньняшняга “Маршу свабоды - 2”: калі будзе зроблены “крок улева, крок управа. – паляціць ашмецьце…” (Бонэр: ) “Як у сталінскай калёне вязьняў. Крок улева, крок управа – страляць. Ваш Лукашэнка вельмі падобны да гэтага. Я ня ведаю, так бы мовіць, тэрміну лукашэнкавай дыктатуры. Я з гарачай сымпатыяй стаўлюся да беларускага народу. Наагул, вельмі дзіўна. Беларускі народ, які на палёх сваёй зямлі нямецкім захопнікам, якія йшлі захапіць Беларусь і Расею, прадэманстравалі надзвычайную мужнасьць, надзвычайны гераізм і паказаў высокамаральны прыклад іншым народам, у тым ліку расейскім. Як ён цяпер трывае гэта?” Зь Еленай Бонэр гутарыў Сяргей Навумчык
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |