RFE/RL |
Панядзелак, 13 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
У Віцебску ўзмацняецца супрацьстаяньне дэмакратычных партыяў з уладамі ў пытаньні правядзеньня “Маршу Свабоды – 2”. Старшыня мясцовай суполкі Аб”яднанай грамадзянскай партыі спадар Муратаў паведаміў, што Выканаўчы камітэт забараніў шэсьце “Марш Свабоды – 2” 15-га сакавіка па цэнтральных вуліцах гораду. І па традыцыі дазволіў ісьці малалюднымі вуліцамі. Аднак спадар Муратаў лічыць, што ў дадзеным выпадку Аб”яднаная грамадзянская партыя і тыя, хто жадае ўзяць удзел у “Маршы Свабоды – 2”, маюць права пайсьці на парушэньне й правесьці шэсьце, як меркавалася: пачынаючы ад пляцу Перамогі. Сабіна Радзько, Віцебск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |