RFE/RL |
Панядзелак, 13 Сакавіка 2000 |
Сёньня: |
Прадстаўнікі Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў лічаць, што ўвага Злучаных Штатаў да падзеяў у Беларусі (праведзеныя нядаўна слуханьні ў Кангрэсе) стварае спрыяльнае тло дзеля таго, каб улады не змаглі падмяніць перамовы ва ўзгодненым фармаце гэтак званым “шырокім грамадзкім дыялёгам”. Пад час сёньняшняга паседжаньня рады, прадстаўнікі БНФ пад кіраўніцтвам Вячоркі, АГП, “Народнае Грамады”, “Хартыі-97” і Кангрэсу дэмакратычных прафэсійных саюзаў пацьвердзілі сваё рашэньне ўдзельнічаць у перамовах з уладамі толькі ў фармаце, прапанаваным АБСЭ. Кіраўнікі партыяў і арганізацыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду, маюць намер адстойваць гэты прынцып пад час заўтрашняга паседжаньня Кансультацыйнае рады палітычных сілаў. Каардынацыйная рада таксама абмеркавала плян падрыхтоўкі апазыцыі да акцыяў 15 й 25 сакавіка. На думку лідэраў апазыцыі, вельмі важна не дапусьціць пад час гэтых акцыяў рознага кшталту правакацыяў, дамагчыся, каб акцыі прайшлі годна і ўрачыста. Альгерд Невяроўскі, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |