RFE/RL |
Панядзелак, 13 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” выступіла із заяваю “Вырашальны тыдзень для сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”. (Цытата: ) “Непавага да правоў чалавека з боку беларускіх уладаў зноўку будзе пад увагаю міжнароднай грамадзкасьці на гэтым тыдні ў зьвязку з заплянаванай на 15 сакавіка маштабнай дэманстрацыяй дэмакратычных сілаў, а таксама з прычыны чаканага ў пятніцу прысуду дэпутату Вярхоўнага Савету Беларусі Андрэю Клімаву”. Ужо даўно надышоў час, каб беларускія ўлады сур’ёзна паставіліся да праблемы выкананьня правоў чалавека ў краіне, - заявіла “Міжнародная амністыя” напярэдадні візыту яе прадстаўнікоў у Менск. (Цытата: ) “Прэзыдэнт Лукашэнка павінен пацьвердзіць свае абяцаньні паважаць права звычайных беларусаў выказвацца супраць афіцыйных уладаў”. “Міжнародная амністыя” паведамляе, што будзе сачыць за Маршам Свабоды – 2 і разглядаць кожнага мірнага дэманстранта, затрыманага міліцыяй, як вязьня сумленьня. Волга Караткевіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |