RFE/RL |
Пятніца, 23 Чэрвеня 2000 |
Сёньня |
Газэта New York Times сёньня надрукавала артыкул, прысьвечаны палітычнай сытуацыі ў Беларусі Аўтар артыкулу ў New York Times Патрык Тайлер зазначае, што Эўропа ўсё яшчэ працягвае спадзявацца, але ў той жа час і баяцца што да магчымасьцяў разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі. Дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту скрытыкавала прэзыдэнта Лукашэнку. Аляксандар Лукашэнка зараз шляхам парлямэнцкіх выбараў намагаецца аднавіць легітымнасьць сваёй жорсткай шавіністычнай улады. Апазыцыя ж патрабуе адстаўкі Лукашэнкі. Патрык Тайлер спасылаецца на размову з рэдактарам газэты Наша Свабода Паўлам Жуком. Жук гаворыць, што “мэта беларускай апазыцыі - сам Лукашэнка”. “Я ня думаю, што ён сыйдзе спакойна,” - цытуе New York Times Паўла Жука. “Ціск працягвае расьці, і нешта павінна здарыцца, і тады ужо гэта будзе выбух,” - гаворыць Павал Жук у інтэрвію карэспандэнту New York Times. Нагадваюцца ў артыкуле пераважна галоўныя падзеі, што прывялі да сёньняшняга
палітычнага крызісу. Рэфэрэндум 96-га году, роспуск Вярхоўнага Савету,
зьбіццё і арышты дэманстрантаў… Карэспандэнт New York Times піша і пра
нядаўнюю рэзалюцыю Амэрыканскага Кангрэсу аб сытуацыі ў Беларусі. Аўтар
артыкулу прыводзіць чытача да высновы ды яшчэ раз нагадвае амэрыканскім
уладам, што сытуацыя ў Беларусі ўсё яшчэ патрабуе пільнае увагі.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |