RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 23 Чэрвеня 2000

Сёньня



Ужо трэці дзень запар дом на вуліцы Арджанікідзэ, дзе жыве лідар барысаўскае філіі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Аляксандар Абрамовіч, зьяўляецца аб’ектам назіраньня і візытаў мясцовых міліцыянтаў. Яны спрабуюць арыштаваць Абрамовіча…

Свае паводзіны ахоўнікі правапарадку сваякам Аляксандра Абрамовіча тлумачаць наступным чынам: як вядома, судзьдзя гарадзкога суду Юры Кобец у панядзелак за тое, што Аляксандар Абрамовіч 15-га чэрвеня арганізаваў у цэнтры Барысава несанкцыянаваны пікет супраць прымусовай стэрылізацыі жанчынаў, пакараў Абрамовіча 12-цю соднямі адміністрацыйнага арышту з утрыманьнем у ізалятары гарадзкога адзьдзелу ўнутраных справаў.

Праўда, Аляксандру Абрамовічу судзьдзя прадаставіў 2-х месячную адтэрміноўку выкананьня прысуду. Маўляў, хай за гэты час асуджаны абскардзіць у ворганах пракурорскага нагляду ягоне, Юрыя Кобеца, рашэньне.

Аднак у аўторак судзьдзя немавед чаму распарадзіўся тэрмінова ўзяць Абрамовіча пад варту. Як лічаць актывісты барысаўскае арганізацыі “Народнай Грамады”, спадар Кобец перагляд уласнага рашэньня зрабіў пад ціскам. Або чыноўнікаў з барысаўскага гарвыканкаму, або свайго абласнога начальства.

Алесь Мікалайчанка, Барысаў


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org