RFE/RL |
Панядзелак, 19 Чэрвеня 2000 |
Сёньня |
18-га чэрвеня ў Вільні адбылася сустрэча старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Сямёна Шарэцкага зь кіраўніком рабочай групы АБСЭ ў справах Беларусі Адрыянам Севярынам і кіраўніком Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Гансам Гёргам Вікам… Сямён Шарэцкі перадаў прадстаўнікам АБСЭ рашэньне прэзыдыюму Вярхоўнага Савету адносна заплянаваных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі парляманцкіх выбараў. Пад час размовы, паводле словаў Сямёна Шарэцкага, абодва прадстаўнікі АБСЭ пагадзіліся, што пры адсутнасьці рэальных перамоваў паміж уладамі і апазыцыяй выбары ня могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі. І ў такім выпадку ня варта пасылаць на іх эўрапейскіх назіральнікаў. Сёньня Сямён Шарэцкі сустракаецца з амбасадарам ЗША ў Беларусі Дэніэлам Спэкхардам. Тэма дыскусіі тая ж: стаўленьне беларускай апазыцыі да парляманцкіх выбараў. Учора апоўдні са старшынём Вярхоўнага Савету Беларусі па дарозе з Бухарэсту ў Менск мелі сустрэчу віцэ-сьпікер парляманту Анатоль Лябедзька і Ўладзімір Нісьцюк… Ёнас Лаўрынавічус, Вільня
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |