RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Згода.
Згода -- даволі рэдкі выпадак у беларускай мове, калі агульнапрынятае звычайнае слова набыло даволі спецыфічную вузкую афарбоўку. Для многіх палітычна актыўных людзей цяпер і , відаць, надоўга, слова "Згода" асацыюецца са Станіславам Шушкевічам. Фактычна "згода", уведзеная ў палітычны лексікон гэтым дзеячом, стала атаясамлівацца з ягоным прозьвішчам і палітычнымі крокамі.. Згоду ўвогуле шырока выкарыстоўваюць самыя розныя палітыкі. У 1991 годзе, калі была створаная партыя Народнай згоды, адным зь яе арганізатараў, паміж іншым, быў і Аляксандр Лукашэнка. Цяпер мала хто памятае той факт, як зрэшты, і самую партыю, якая зьлілася з сацыял-дэмакратамі З аднаго боку, народ марыў аб згодзе. "Жыць у згодзе". "Згода будуе, нязгода руйнуе". Так і чуецца -- абы не было вайны. Але з другога боку, у народнай творчасьці адлюстваны і іншы варыянт -- "Згодныя, як два каты ў вадным мяшку". Трэба сказаць, што беларуска- савецкія тлумачальныя слоўнікі надавалі "згодзе" пераважна негатыўны сэнс. "Згоднік" -- той, хто праводзіць згодніцкую палітыку з клясавым ворагам. Прыклад -- "Згоднікі-лібералы". Ды ўсе астатнія вытворныя "Згоднік, згодніцкі, згодніцтва" успрымаюцца выключна з адмоўным адценьнем. Не прыыжылася "Згода" у беларускім грамадзстве. Віталь Цынанкоў.
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |