RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды |
Віза
Далі візу. Не далі візу. Увялі візавы рэжым. Адмянілі візавы рэжым. Візавая падтрымка. Віза ўезная, транзытная, студэнцкая, працоўная, эміграцыйная, шэнгенская, разавая, шматразовая — такая музыка гучыць у вушах таго, хто выбіраецца сёньня ў вялікі сьвет. Віза — адна з найбольш адметных зьяваў эпохі нацыянальных дзяржаваў. Віза, якая ставіцца ў пашпарце і дазваляе прыватнай асобе перасовацца ў падзеленай на розныя краіны прасторы — гэта натуральны спосаб самасьцьвярджэньня дзяржавы, выяўленьне яе пазыцыі ў сьвеце,павагі да сябе і да іншых. Калі СССР адыйшоў у нябыт і на ягоным месцы паствараліся новыя дзяржавы, выехаць зь якіх ужо не было ніякай праблемы — атрыманьне візы сталася прыватнай справай, блізкай сэрцу кожнага падарожніка. Затое сёньня вельмі важна - чый ты грамадзянін. Рэч у тым, што некаторыя краіны на знак сымпатыі і даверу да некаторых іншых зусім адмяняюць візавы рэжым. Так, беларускія грамадзяне могуць бязь візы езьдзіць па Расеі — хоць да Чукоткі, а польскія ці літоўскія - наадварот: па ўсёй Эўропе і шмат дзе яшчэ. Розьніцу адчуе той, каму даводзілася чакаць візы дні, тыдні, месяцы... Сяргей Шупа
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |