RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Тутэйшыя
Слова Тутэйшыя Беларуска-расейскі слоўнік Янкі Станкевіча не падае зусім. Няма яго і ў Расейска-крыўскім слоўніку Ластоўскага. Затое адзін зь першых савецкіх слоўнікаў - Беларуска-расейскі слоўнік Некрашэвіча і Байкова - ужо перакладае слова тутэйшы расейскім здешний, а пяцітомны тлумачальны слоўнік Беларускай мовы тлумачыць: Тутэйшы - той, хто родам з гэтай мясцовасьці, хто жыве тут, не прыежджы, не прывазны і г.д. Недасьведчаны чалавек можа зрабіць са сказанага выснову, што слова Тутэйшы - новае, і гэткім чынам трапіць у зман. Станкевіч і Ластоўскі не фіксуюць гэтага слова з адной простай прычыны. У прадмове да Мюнхенскага выданьня Купалавай драмы "Тутэйшыя" чытаем: "... тэрмінам "тутэйшыя" народ наш за даўгую эпоху навалы на яго нацыянальных перасьледаў і дэнацыяналізацыйных напораў з розных бакоў прызвычаіўся абазначаць самога сябе як нейкім своеасаблівым нацыянальным псэўданімам". Урэшце, аўтар прадмовы прыходзіць да думкі, што тэрмін Тутэйшыя трэба ўжываць у значэньні "нацыянальнае і, шырэй, наагул ідэйнае безхрыбетнасьці". А вось расейскае "здешний", паводле слоўніка таго самага Станкевіча, трэба перакладаць як туташні. Прынамсі так яно гучыць яшчэ ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага. Я ж закончу гэты выпуск Слова дня радкамі зь Беларускай паэзіі:
Сяржук Сокалаў-Воюш
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |