RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Соль
У Беларусаў ёсьць такая загадка-прыслаўка: "І да мяса трэба закраса" або "Недасол на місе -- перасол на сьпіне". Бяз солі ў любой страве і ў любой справе прэсна. Гэта Хрыстос сказаў апосталам: "Вы будзеце сольлю зямлі". Спрадвеку соль у Беларусі была завазная. Чумакавалі чумакі беларускія, па соль едучы да Чорнага мора. А як выявілася, у Беларусі сваёй солі залягала гэтулькі, што можна паўсьвету засаліць. Шкада, што радовішчы солі знайшлі на самых багатых землях Случчыны. Па савецку -- гэта значыць, па барбарску -- пачалі здабываць соль, сапсавалі тэрыконамі прыгожыя краявіды. Ёсьць пагроза засаліць землі да Балтыі. Ужо цяпер вынайдзены савецкі гібрыд -- салёная хвалёная слуцкая бэра. Ёсьць небясьпека, што пустапарожныя шахты могуць проста абрушыцца. Засаліць бы ў бочках усіх савецкіх кіраўнікоў, што так пазьдзекваліся з багатай зямлі, каб нашчадкі памылак не паўтаралі. Рыгор Барадулін
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |