RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Скуранка
Скуранка. Слова прынёс ва ўжытак кастрычніцкі пераварот 1917 году. Скуранка стала ўніформай рознага гатунку камісараў, якая іх вылучала з нармальна апранутых людзей, розьніла ды адмяжоўвала. Вядома, страх павагу не гарантуе, і тых жа пыхліва-апэрэтачных камісараў часьцяком называлі: камісраі. Скуранка - ад скуры. Са скурай яшчэ зьвязанае і слова скамарох: скора і мог. Камісары былі скамарохамі, толькі - крывавымі скамарохамі. Савецкая паэзія з апошняе моцы абрыфмавала скуранку, проза абманумэнталіла, драматургія абтрагeдыла. Толькі ў народзе паказалі сутнасна скуранку: Ведаем мы камуністых,
Гэта пра скурадзёраў. Мода на скураныя паліто й курткі находзіць хвалямі. Апошняя хваля з турэцкага рынку захлынула беларускія вуліцы. Слова скуранка амаль забылася, а пашырыўся назоў куртка са скуры, скураная куртка. Рыгор Барадулін
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |