RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Рыба
Рыба – табуістычная назва больш старажытнага zъvь, якім у выніку сугучнасьці са словам звать рыбакі стараліся не карыстацца. У 20 стагодзьдзі рыба, а дакладней выраз: пайсьці на рыбу набыў іншае табуістычнае значэньне. Выезд на рыбу для мужчынаў нярэдка азначае выезд на п’янку. З вудамі, рыбнікамі, сачкамі і іншым рыбацкім прычандальлем бяруць яны яшчэ пляшачку горкай і адпачываюць недзе на беразе возера ці рачулкі. Адпачываюць ад жыцьця, дзе ў спробе разьвязаць свае праблемы, почасту даводзіцца біцца, як рыбе аб лёд. Цешацца прывідам свабоды. Чуюцца, як рыба ў вадзе, а сапраўдная рыба -- тут ужо, казаў той, справа дзясятая. Усім знаёмыя выразы: лавіць рыбу ў каламутнай вадзе. Ні рыба ні мяса.
Ноччу рыбу ловіць -- кажуць пра дзіця, якое мочыцца ў ложак. Буйная рыба
– пра ўдачу.
Рыбак, вудаль, вудзільшчык, вудар. Пісьменьнікі крапівоўскай школы запазычылі
расейскае: рыбалоў.
Сяржук Сокалаў-Воюш
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |