RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Раскоп.
Раскоп: “мейсца, у якім праводзяцца архэалягічныя раскопкі культурнага пласту”. Народжаныя ў абязьлічаных местах і мястэчках падсавецкае Беларусі, у раскопах мы шукалі нашага “культурнага пласту”. Тады, з-пад шуфляў, нам адкрывалася адвечнае аблічча нашага нібы зруйнаванага краю, што чакаў нас гэтак доўга, а цяпер вяртаўся нават не з падпольля, а, літаральна, з падзем’я. З раскопу зноў паўставалі сонцу магутныя падмуркі, карані нашае нязнанае Бацькаўшчыны – Ратуша, кляштар Дамініканаў, Сьвятадухаўская царква. Тут, у Верхнім Горадзе, утварылася славутая “Талака”. Ад падмуркаў-каранёў пачыналася адраджэньне. З раскопаў мы вярнулі наш “культурны пласт”. У старасьвецкай камяніцы па вуліцы Бернардынскай, адпрацаваўшы ў раскопе, мы штодня складалі нашыя шуфлі – у кутку, насупраць бел-чырвона-белых сьцягоў, якія потым несьлі на Дзяды. Мікола Пачкаеў
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |