RFE/RL |
Пыл
Чаго добрага, а пылу беларусам заўсёды хапала досыць. Пыльныя сьцяжыны-дарогі, пыльныя пятачкі-вулачкі, пыльныя ляды, палеткі ды гэтыя самыя выратавальныя соткі. А яшчэ беларусам пускалі слоўны пыл у вочы, пудрылі мазгі розныя дабрадзеі. Дасталося народу і пылу лягернага. Пыл той, тыя попел і прах балюча стукаюць у нашыя сэрцы. Выпала на долю беларусу зьведаць больш чым каму-небудзь і пылу радыёактыўнага, чарнобыльскага, гэтых самых альфа- і бэта- часьцінак, так званых часьцінак гарачых. Мабыць, меў рацыю паэт, калі пэсымістычна зазначыў: Змагацца з пылам –
Ды з другога боку, момант ісьціны надыходзіць тады, калі асядае пыл. Анатоль Вярцінскі
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |