border RFE/RL border

БЕЛАРУСКАЯ СЛУЖБА РАДЫЁ СВАБОДА

Слоўнік Свабоды


Прыблуда

Назоўнік прыблуда, бясспрэчна, славянскі. Як і бальшыня саміх прыблудаў, што стала апекаваліся на Беларусі мас-мэдыя, асьветаю, кнігадрукаваньнем, войскам, бясьпекаю, міліцыяй.

На схіле стагодзьдзя перажываем зорны час прыблудаў. "Прыблуды з-пад Нявы крывавай", -- пісаў нацыянальны прарок.

Слова гэтае, аднак, напаўлегальнае. Рэпарцёр не ўжыве яго ў "Панараме".

Прыблуда ў тэлеэфіры ці ня выкліча нацыяналістычных асацыяцыяў, любы намёк на чужынскае нахабства -- як жаба ў горле для тых, у каго на Беларусі рэальная ўлада.

Улада, што й сама прыблукала, прыблудзіла да гэтых асобаў выпадкова. Як дурныя і, апроч таго, чужыя грошы. Улада не тубыльцаў, улада прыблудаў.

Павал Марціновіч
 

© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org