RFE/RL |
Партызан
Францускае слова партызан без асаблівых клопатаў прыжылося ў беларускай мове, утварыўшы цэлы куст аднакаранёвікаў: партызаніць, партызанскі, партызаншчына. Пасьля Другое ўсясьветнае вайны Беларусь у “дружнай сям’і рэспублік-сясьцёр” назвалі “рэспублікай-партызанкай”. Славуты Купалаўскі верш-праклямацыя “Партызаны, партызаны, беларускія сыны…” як бы нагадваў савецкім партызанам пра партызанаў іншых, напрыклад, пра “зялёнадубаўцаў”, якія дзейнічалі на Палесьсі ў 20-х гадох і змагаліся з бальшавікамі за адзіную непадзельную і незалежную Беларусь. Пра савецкіх партызанаў напісаныя цэлыя бібліятэкі ўхвальных мэмуараў. Але сымбалічна, што першым партызанскім летапісцам у Беларусі выступіў небезьвядомы Цанава – нарком нутраных справаў – на чыім сумленьні тысячы бязвінных ахвяраў. У безьлічы мэмуарных хваласьпеваў ці не адзіным за савецкім часам дысанансам выглядае верш Ларысы Геніюш: Пішуць вершы, повесьці, раманыДа гэтай пары ў беларускіх лясох захаваліся партызанскія зямлянкі. А сьпелыя бары – нашы саборы,
І заўжды гатовыя абараніць беларусаў ад чужога вока самаахвярныя бярозы ды сосны – партызанскія сёстры. Міхась Скобла
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |