RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды |
Палітінфармацыя
Палітінфармацыя — гэта казкі жыцьця. Тлумачальны пяцітамовік беларускай мовы падае: палітінфармацыя — гэта
«паведамленьне пра бягучыя палітычныя падзеі ўнутрыдзяржаўнага і міжнароднага жыцьця».
Гучыць бяскрыўдна як Сі-Эн-Эн, ці Бі-Бі-Сі, і таму жыхар XXI стагодзьдзя напэўна
не дадумаецца, што:
Палітінфармацыю можна было ігнараваць, але нельга было прапусьціць. Пасьля адпаведных палітінфармацыяў увесь савецкі народ спачатку да бяспамяцтва любіў, а потым люта ненавідзеў югаслаўскага лідэра Іосіфа Броз Ціта, кітайскага Мао Цзэдуна, сваіх (рэпрэсаваных у часы сталіншчыны) Цішку Гартнага, Васіля Шаранговіча, Міколу Галадзеда... Пасьля палітінфармацыяў савецкі чалавек разумеў як і чаму апынулася ды пачало ўжываць сілу савецкае войска ў братніх Вугоршчыне (1956) і Чэхаславаччыне (1968), а таксама ў нябратнім Афганістане. Адметная рыса палітінфармацыяў — беспамылковасьць, аўтарытэтнасьць і татальная іррэальнасьць. Казкі жыцьця — савецкія казкі для дарослых. Сяржук Сокалаў-Воюш
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |