RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Міліцыя
Міліцыя -- ад лаціны: milicia -- войска. У прынцыпе, задача гэтага войска -- ахоўваць грамадзкі парадак, весьці змаганьне са злачынцамі, парушальнікамі правапарадку. З часоў стварэньня міліцыі ў савецкай імпэрыі яна была спадручнай КДБ ды ўсіх карных ворганаў, адкрытых і закрытых -- усіх не пералічыш. Подзьвігі зводзіліся да таго, што канфіскавалі ў бабулі мех семак... Змагацца з арганізаванымі злачынцамі было небясьпечна. Хадзіў анэгдот -- навічку міліцыянту заданьне: прыдрацца, прычапіцца да слупу. І той пачынае: "акапаўся, абзавёўся сувязямі, п'еш (ці -- чашачкі ўніз перакульваеш)". Самагоншчыкі падзяляліся на ўчасткі. У кожнага міліцыянту быў свой участак -- "і сыт, і п'ян, і нос у табацы". Апошнім часам міліцыянтаў трохі прылюдзілі, далі эўрапейскую форму. Але ўсё роўна -- абцасы зьбітыя, на каленях -- "мяшкі", а пад вачыма -- "торбы" ад змаганьня зь "зялёным зьмеям". Беларусь, і асабліва Менск, пераўзыходзіць самыя разьвітыя краіны па колькасьці міліцыянтаў на чалавека. Гэта ня лічачы розных АМОНаў, СПЭЦНАЗаў, супэрсакрэтных ахоўных ворганаў. Каго ад каго бароняць? Рыгор Барадулін
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |