RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Слоўнік Свабоды


Ь

Гэта ня слова і нават ня гук.

Гэта – знак.

Адно зь ягоных значэньняў – мяккасьць.

Ён забірае на сябе частку мяккага характару беларуса,
Бо мяккасьць характару сёньня – гэткі самы крымінал для нацыі

Як ужываньне мяккага знаку – крымінал для ўладаў.

Цьвёрдага ў сваёй веры ў Бацькаўшчыну беларуса
Можна пазнаць па колькасьці мяккіх знакаў у тым што ён піша.

Чым больш мы перадаем мяккасьці словам, тым цьвярдзейшыя мы самі.

Сьпяваюць “Песьняры” з гонарам казаў беларус у 70-ых.

“Сьцяна”, – цьвёрда напісаў на вокладцы сваёй кнігі Васіль Быкаў.
 
у сЬвеце згінаў
не згінайце сЬпінаў
зЬмест непазЬбежнасЬці
у незалежнасЬці.

Сяржук Сокалаў-Воюш
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org