RFE/RL |
Манкурт
Манкурты. У сярэдзіне 80-х, калі мы чакалі новага слова з захаду, з усходу да нас прыйшло слова “манкурты”. Гэта Чынгіз Айтматаў распавёў тады яшчэ савецкім чытачам гісторыю пра палонных, якія ня памятаюць свайго дому, не пазнаюць бліжніх, ня ведаюць бацькоў. Па-казахску іх звалі манкурты. Слова сталася сымбалем. Праз пэўны час усе падзяліліся на тых, хто хацеў штосьці ўспомніць, і тых, каму і так было ня блага. А яшчэ праз некаторы час на дэманстрацыях натоўпы раўлі на міліцэйскія кардоны: “Манкурты, манкурты…” Слова тады гучала як абраза, і міліцыянты сапраўды крыўдзіліся, хаця пэўна не чыталі ані Айтматава, ані беларускіх паэтаў, якія праз аднаго напісалі пра манткуртаў хто вершык, а хто – цэлую паэму. Потым слова састарэла і сёньня выклікае хіба настальгію па маладосьці ў гэнерацыі саракагадовых. Зрэшты, наш час не патрабуе алегорыяў. Мы ўжо высьпелі, каб ў адкрытую катаў называць катамі, а рабоў – рабамі. Ігар Бабкоў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |