border RFE/RL border

БЕЛАРУСКАЯ СЛУЖБА РАДЫЁ СВАБОДА

Слоўнік Свабоды


Макароны

У часе вайны італьянскіх жаўнэраў беларускія дзеці дражнілі "макароньнікамі" -- словам, пазычаным зь літаратуры пра іхняе "жыцьцё".  Між тым, гэтыя дзеці не каштавалі тых самых макаронаў, прыпраўленых алеем і таматамі, якія з асалодаю спажывалі ваякі з Апэнінаў.

Беларусы ведалі локшыны, але й гэта была рэдкая страва, найперш з прычыны браку пшанічнае мукі. Макароны - ня локшыны, бо іхны выраб патрабуе найлепшае мукі, тлустага малака, як і адмысловых апаратаў. Гэткія магчымасьці зьявіліся ў Беларусі толькі ў 60-я гады, калі запрацавалі макаронныя фабрыкі ў Віцебску, Барысаве і Слуцку.

Акурат ў гэты час за Беларусяй была замацаваная роля бульбянога поля СССР. Грэчка і гарох спачатку пачалі прападаць з палеткаў, пасьля з прылаўкаў. Іх замянілі макароны, паводле каларыйнасьці роўныя мясу т ў пяць разоў спажыўнейшыя за бульбу. Неад'емнай часткаю мэню сталі "макароны па-флоцку" - сумесь макаронаў з тушанінаю. Гэтую гіпэркалярыйную страву спажывалі цяпер ня толькі маракі з субмарынаў Запаляр'я, але, нарэшце, беларускія дзеці  і  іх бацькі. Чым бяднейшыя былі людзі, тым больш налягалі яны на гэты самы танны і самы калярыйны прадукт. Беларускі пралетарыят заўважна патлусьцеў.

Сёньня беларусы забываюцца пра макароны. Айчынныя ў дэфіцыце, імпаріовыя не даступныя з-за кошту. "Макароны па-флоцку" цяпер згадваюцца ў мінулым часе. На радасьць дыетолагам.

Сяргей Харэўскі.
 

© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org