RFE/RL |
Куцьця
Куцьця вяртаецца з забыцьця. Магічная ячная каша, звараная на першы дзень Калядаў. Куцьця за калядным сталом галоўная, як на ўгаворах свацьця. Куцьця таксама задуманая як угавор: “Ставім крупы на пачэснае месца, каб зямля і ў новым годзе аддзячыла ураджаем”. У куцьці рэцэпт просты – вада ды крупы, а рытуал урачысты – як сьвятое Прычасьце. Куцьцю нельга ставіць на голы стол – каб ня быць бедным. Хто хоча быць багатым – кладзе пад абрус яшчэ й сена. Куцьцю нельга недаядаць або выкідаць. Таксама ясна – што месца яе – заўсёды на покуце. Куцьця пачынае калядную вячэру, якая ў добрых гаспадароў налічвае 12 страў – столькі ж месяцаў складаюць год. Што праўда, беднасьць ці недарод дазваляюць абыйсьціся дзевяцьцю ці сямю стравамі. Саму куцьцю ядуць з алеем, ці мядовай сытой – як каму смакуе, але ня з тлушчам. Першую лыжку зачэрпвае старэйшы ў хаце і грукае ёй у вакенца:
Алена Ціхановіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |