RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Іголка.
Часам пачынае здавацца, што што іголка - гэта прыручаная бліскавіца. Чалавек глядзеў-глядзеў, як навальніца намагаецца, зшыў сабе нейкую апранатку зь цёмных хмараў, нярвова ламаючы іголкі бліскавіцаў, ды і вырашыў сам паспрабаваць заняцца швівам, каб быць апранутым, што называецца, "зь іголачкі". Іголка абшывае чалавека, І пялюшкі, і сарочку, якую вясельле зазнаходзіць. Шые іголка і саван таксама. Дарэмна шукаць іголку ў стозе. Як нітка за іголкай, ідзе за чалавекам вернасьць. Як на іголках, пачуваецца нецярпеньне. Сасна зшывае лясную цішыню сваімі зялёнымі іголкамі. Вожык увесь у іголках, як у маленькіх дзідах - імі бароніць сваю безабароннасьць. Калі дзяўчына і маладзіца прыжывае гузік свайму нарачонаму ці сужанаму - як бы прышывае яго да сябе. Прыручаная бліскавіца працы не баіцца. Рыгор Барадулін
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |