RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Слоўнік Свабоды


Эўропа

Ніхто ня ведае – далёка яна ці блізка, дзе яна пачынаецца і дзе сканчаецца. Ніхто ня ведае – ці яна ўвогуле ёсьць, ці гэта не чарговы міраж пад час шматгадовага блуканьня беларусаў па пустэльні.

Як вяскоўцы раней выпраўляліся ў карчму да Абрама, так мы сёньня выпраўляемся ў Эўропу. Усё 20 стагодзьдзе яна была прыязная альбо варожая, але, перад усім, недасяжная, схаваная за зялезнай заслонай. Сёньня яна сьвеціць нам як зорка Вэнэра – недзе здалёк, зь недасягальных вышыняў. Кліча ў дарогу.

Калі мы прыйдзем – мы зразумеем, што сьвяціла ніякая ня зорка, а звычайны ліхтар з правага берагу Парыжу – з вуліцы Гравёраў. Але гэта для іх – звычайны ліхтар. Для нас – зорка Вэнэра, залатое Руно, Эўрыдыка.

Ігар Бабкоў
 

 Радыё СВАБОДА
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org