RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Эўрарамонт
Пра эўрапейскi памер, эўрапейскi стандарт, эўрапейскую якасьць мы сёньня чуем штодня. Ніхто ня скажа пра азіяцкі стандарт, нават калі гутарка ідзе пра японскія машыны або кітайскія тэрмасы. Паказчыкам найвышэйшага дастатку стаў эўрарамонт. Проста рамонт паходзіць з францускае мовы. Гэтае слова прыйшло да нас у 18 стагодзьдзі разам з французскімі, флямандзкімі ды саксонскімі дойлідамі і замяніла сабою ранейшыя: пераробку, аднаўленьне, направу. Эўрарамонт -- зусiм сьвежы нэалягiзм. Ён зьявiўся ў 90-я гады з расейскае рэклямы, у якой мае пыхлiвае адценьне: маўляў, эўрарамонт -- гэта не як ТУТ, а як ТАМ. У беларускiм разуменьні гэтага слова пыхлівасьці няма. Эўрарамонт у Беларусi -- гэта толькi якасна й хутка выканая рапарацыя пры дапамозе найноўшых заходніх матэрыялаў i тэхналёгiяў. Эўрарамонт -- гэта новыя вокны й дзьверы, столі й падлогі, бясконцы выбар фарбаў і прыладаў. А яшчэ -- перапляніроўка, калі ў стандартнай савецкай кватэры цесную кухню злучаюць з суседнім пакоем. Калі багатыя беларусы сёньня робяць эўрарамонты, устаўляюць эўравокны
і эўрадзьверы, дык паспалітым тое не па кішэні, але й яны шалююць свае
буданы на шасьцi сотках непераўзыдзенай эўравагонкай. Само памкненьне быць
эўрапейцамi ня сьведчыць пра НЕэўрапейскасьць, а наадварот, -- пра невынiшчальнае
жаданьне "людзьмі звацца". Калi гэта адбудзецца, слова эўрарамонт выйдзе
з ужытку. I якасны рамонт будзе звацца проста добрым рамонтам або беларускім
рамонтам.
Пра эўрапейскi памер, эўрапейскi стандарт, эўрапейскую якасьць мы сёньня чуем штодня. Ніхто ня скажа пра азіяцкі стандарт, нават калі гутарка ідзе пра японскія машыны або кітайскія тэрмасы. Паказчыкам найвышэйшага дастатку стаў эўрарамонт. Проста рамонт паходзіць з францускае мовы. Гэтае слова прыйшло да нас
У беларускiм разуменьні гэтага слова пыхлівасьці няма. Эўрарамонт у Беларусi -- гэта толькi якасна й хутка выканая рапарацыя пры дапамозе найноўшых заходніх матэрыялаў i тэхналёгiяў. Эўрарамонт -- гэта новыя вокны й дзьверы, столі й падлогі, бясконцы выбар фарбаў і прыладаў. А яшчэ -- перапляніроўка, калі ў стандартнай савецкай кватэры цесную кухню злучаюць з суседнім пакоем. Калі багатыя беларусы сёньня робяць эўрарамонты, устаўляюць эўравокны і эўрадзьверы, дык паспалітым тое не па кішэні, але й яны шалююць свае буданы на шасьцi сотках непераўзыдзенай эўравагонкай. Само памкненьне быць эўрапейцамi ня сьведчыць пра НЕэўрапейскасьць, а наадварот, -- пра невынiшчальнае жаданьне "людзьмі звацца". Калi гэта адбудзецца, слова эўрарамонт выйдзе з ужытку. I якасны рамонт будзе звацца проста добрым рамонтам або беларускім рамонтам. Сяргей Харэўскi.
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |