RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Даляр
За 20 кілямэтраў ад славутага чэскага курорту Карлавы Вары ляжыць малое мястэчка Яхімаў. Звычайнае правінцыйнае чэскае мястэчка, з касьцёлам, парай піўных і кавярняў, старымі дамкамі. За нямецкімі часамі гэтае места называлася Яхімсталер. Тут у 1518 годе была адчаканеная першая партыя нямецкіх грошай. Высокапробныя срэбныя "яхімсталеры" - так яны былі названыя - хутка набылі папулярнасьць па ўсёй Эўропе, сталі ўзорам для чаканкі манетаў у іншых дзяржавах. Заскладаная назва скарацілася, і ў розных краінах сьвету яна зьведала невялікія мадыфікацыі - у Скандынавіі быў вядомы далер, у Гішпаніі - далера, у Вялікім Княстве Літоўскім - талер, у Ангельшчыне - долар. Такім чынам, словы долар і талер - аднаго кораня. Талеры прыйшлі ў Беларусь у XVI стагодзьдзі, а ў XX-ым, абярнуўшыся па сьвеце, вярнуліся далярамі. Першыя даляры зараблялі й прывозілі з Амэрыкі эканамічныя эмігранты: у даваеннай Заходняй Беларусі на іх яшчэ можна было купіць зямлю. Потым для даляраў была адведзеная выключна запаведная гандлёвая тэрыторыя «Бярозак». За незаконныя валютныя апэрацыі саджалі. Добрапрыстойныя грамадзяне баяліся даляра як антысавецкай літаратуры. І толькі калі рублёвыя зьберажэньні пачалі ператварацца ў дым, калі абясцэнілася золата, амаль усе унівэрсальныя функцыі зьберажэньня, назапашваньня і гандлю перанесьліся на даляр. Зьявілася новая прафэсія валютнага мянялы, ці валютчыка. Паколькі даляры фігуруюць паміж грамадзянамі і ў эканоміцы толькі з-пад крыса, само слова стала таксама як бы невымаўляльным: яго раяць не гаварыць па тэлефоне ці на базары. Быў выпадак, калі адну з гандлярак стадыёна «Дынама» цалкам распранулі ахоўнікі парадку - каб знайсьці ў яе забароненыя даляры. Таму гэта слова набыло шмат сынонімаў - зялёныя, баксы, умоўныя адзінкі. Сёньня беларускі рубель адметны хіба найбольш астранамічным абменным курсам да даляра: 280.000 за адну амэрыканскую адзінку. Пра гэта кароткі анэкдот: сабраліся раззлаваныя папяровыя зайцы і пішуць ультыматум: - Ну мы долару дадзім,
Алена Ціхановіч
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |