RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Блат
Слова блат у слоўніках пачатку стагодзьдзя няма. Гэта зусім не азначае, што зьява адсутнічала. Яна была, але тычылася іншых, ніж цяпер, сфэраў жыцьця і абазначалася іншым словам: пратэкцыя. Побач з пратэкцыяй існаваў і блат, але тычыўся ён справаў цёмных, злодзейскіх і рабунковых, а таму існаваў толькі ў крымінальным жаргоне. Мова заўсёды чуйна рэагуе на ўзровень жыцьця і культуры. Атрымаць начальніцкую пасаду ў савецкі час, скажам, на прадуктовай базе можна было толькі паводле пратэкцыі, іншую працу на той самай базе - па знаёмству, а вось дастаць дэфіцытны тавар з базы - вылучна па блату. Блат ва ўмовах адміністрацыйнай сыстэмы быў, так бы мовіць, змазкай сацыяльных мэханізмаў. Не начальнікі, не партыйныя босы, а нефармальныя сувязі палягалі ў падмурках гэтай зьявы. Блат непарыўна зьвязаны са словамі дастаць і дыфіцыт. Менавіта па блату даставаліся лепшыя прадукты, лекі, мэбля, часам кватэры й машыны, а таксама пуцёўкі. модная вопратка і нават кніжкі. Паводле этымолагаў, першакрыніцай слова блат маглі быць некалькі моваў. Польскае блат абазначае чалавека, які нешта хавае, і польскае ж блат у крымінальным жаргоне мае значэньне "хабар". У габрэйска-нямецкай блат - згодны, албо ўведзены ў таямніцу. Нямецкае блат - папяровыя грошы. Ад слова блат паходзіць і выраз блатная музыка - мова крымінальнага асяродзьдзя, а таксама блатныя песьні - песьні крымінальнікаў ці блатных. У сваю чаргу самі блатныя - элемэнт сацыяльна блізкі савецкай люмпэнскай уладзе, якая паводле сваёй сутнасьці была злодзейскай. Яшчэ адно значэньне выразу "блатныя песьні" - нецэнзурныя песьні вуліцы, якія дзеці сьпяваюць патаемна ад бацькоў. У адной зь іх ваяка выпраўляецца на вайну і бярэ з сабой торбу сала, якая і робіцца ягоным асноўным клопатам. Вынік гэтага ваярства досыць сумны: А затым я ў шпіталь папаў,
Сяржук Сокалаў-Воюш.
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |