border RFE/RL border

БЕЛАРУСКАЯ СЛУЖБА РАДЫЁ СВАБОДА

Слоўнік Свабоды


Балоньня.

У 60-х гадох, калі пасьля ўсясьветнага фэстывалю моладзі й студэнтаў у Маскве засталіся "дзеці розных народаў" (так пачыналася адна з камсамольскіх песьняў у барацьбе за мір), пашырылася мода на плашчы й курткі з капронавай тканіны з аднабаковым непрамакальным пакрыцьцём. Тканіна гэтая называлася балоньня. Радзіма -- яўна, Італія. Пачаўся цэлы па тым часе бізнэс на прывозе турыстамі, да й інтурыстамі балоньні на галодны савецкі рынак.

Калі пачынаўся дождж, вуліы й праспэкты сэксуальна рыпелі. Плашчы гэтыя звалі прэзэрватывамі. Калі мода ў моладзі знайшла новы ўхіл, у балоньню апранулі савецкую міліцыю. Нецяжка задагадацца, як звалі міліцыянтаў у гэтай спэцвопратцы.

Цікавы літаратурны ледзь ні анэкдот: прафэсар Мальдзіс прыехаў аднекуль з-за мяжы й вядома ж у балоньні. Сядзяць яны за чаркаю з Уладзімерам Караткевічам і разважаюць. Адам кажа: "Штучнае там таннае, вось мой плашч каштаваў пляшку гарэлкі". На гэта лірычна-задуменны Ўладзімер зазаначае: "Затое якая там гарэлка танная..."

Рыгор Барадулін
 

© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org