RFE/RL |
|
Слоўнік Свабоды
Каляды
Ва ўсім слоўніку сьвятаў, якія называюцца сёньняшнім нашым словам, само гэтае слова - Каляды - самае нерэлігійнае, самае народнае, амаль нехрысьціянскае. Яно й ня дзіва - бо слова Каляды вядзе радавод ад рымскіх "календаў" - вясёлых паганскіх сьвятаў на пачатку кожнага месяца. Таму розныя цэрквы нашыя наагул спрабуюць яго пазьбягаць - яны кажуць Нараджэньне Хрыстова, Ражаство, Раздво, Раство. Слова Каляды ёсьць бадай што ва ўсіх славянскіх мовах, але значыць яно там пераважна толькі вясёлую й забаўную частку сьвята - звычай калядаваньня і самыя песьні, што пры гэтым сьпяваюцца. Затое літоўскі назоў "каледос", запазычаны ў беларусаў, захоўвае ў нашых суседзяў увесь багавейны арэол сьвятасьці. А для беларусаў Каляды - лішняя нагода парадавацца. Нашы людзі казалі: Калядкі - вясёлыя сьвяткі: бліны ды аладкі. Што яшчэ чалавеку трэба для шчасьця? Сяргей Шупа, Вільня
|
© 1995-1999 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |