news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


5 Траўня 2004
 
Зьлітавацца з нас ці зьлітавацца над намі?
 
Юрась Бушлякоў, Менск
 
У сёньняшнім выпуску – адказы на пытаньні, дасланыя на адрас “Жывой мовы”. Павал зь Менску папрасіў пракамэнтаваць ужываньне ў літаратурнай мове назоўніка дамачадцы, а таксама канструкцыі зьлітавацца з нас.

Пачну з дамачадца. Гэта стараславянскае слова, сабранае з двух назоўнікаў – дом і чада – на ўзор грэцкага oikogens (даслоўна ‘той, хто нарадзіўся і ўзгадаваўся дома’). Дамачадцы ў даўнейшую пару – гэта, як правіла, дваровыя служкі, прыслуга, чаляднікі або – яшчэ – тыя людзі, якія жывуць у доме на правох сямейнікаў. Для беларускае мовы дамачадцы, відавочна, малахарактэрныя. Выглядае, што ў ХХ стагодзьдзі гэтае слова занесла было ў літаратурную беларускую з расійскае мовы, у якой – у сваю чаргу – яно пачало ўсё часьцей ужывацца з адценьнем іранічнасьці дый увогуле памалу выходзіць з ужытку. У сучаснай беларускай мове дамачадцаў, здаецца, можна трактаваць як сродак моўнай стылізацыі – дамачадцамі надаюць мастацкаму тэксту пэўную, скажам, архаічнасьць. Аднак у штодзённым маўленьні ўжываць дамачадцаў замест звыклых сямейнікаў, дамашніх, хатніх, сваіх наўрад ці варта.

Цяпер пра канструкцыю зьлітавацца зь некага, нечага – з прыназоўнікам з пры дзеяслове зьлітавацца. Спалучэньне зьлітуйцеся зь мяне наш слухач выпісаў зь Бібліі ў перакладзе Васіля Сёмухі. Як вядома, у беларускай мове ёсьць цэлая група дзеясловаў, пры якіх залежнае слова ставіцца ў форме роднага склону: зь некага або зь нечага можам сьмяяцца, насьмiхацца, жартаваць, кпiць, рагатаць, глумiцца, дзiвiцца, цешыцца. Традыцыйна дзеясловы літавацца, зьлітавацца, зьмілавацца да гэтае групы не адносіліся: і ў старабеларускай мове, і ў беларускай літаратурнай мове новага часу тут другое кіраваньне – залежнае слова стаіць у форме творнага склону: напрыклад, зьлітавацца над чалавекам. Цяпер, праўда, можна заўважыць тэндэнцыю афармляць спалучэньне зь дзеясловам зьлітавацца на узор спалучэньняў зь сьмяяцца або, напрыклад, зьдзекавацца. Аднак пакуль што гэта толькі тэндэнцыя. Паўтараюся: слоўнікавая форма ў гэтым выпадку не пярэчыць гiстарычным фактам: зьлiтавацца (як i зьмiлавацца) над намi.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.