news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"
    Мэлёдыя дня

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


24 Сьнежня 2002
 
Краіна, дзе няма прыгнёту
Сёньня мы працягваем гаворку пра беларусаў, якія жывуць у экзатычных краінах. Гэтым разам вас чакае сустрэча з жыхаром Новай Зэляндыі Максімам Гарданавым.
 
Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага
 
(Гарданаў: ) “Пакідаючы мой родны край
Палонам думак я акуты
А што чакае там, у далечы –
Спрадвечнае пытаньне –
То гонар суму й пакуты.
У атачэньні мысьляў пакрысе
Мне явы прадстаюць перад вачыма.
Палоска красак, жыта ў паласе
У полі коласам цягнецца ўвысь,
Рачулка, лесаў рэзь на склоне
І бусел топчацца на замшэлым коле.
Аксамітная сінь небасхілу
І ўдзкнь і ўноч тысячамі пільных вачох
Вартуе шлях вяртаньня на Радзіму”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Гэты верш 21-гадовы Максім Гарданаў напісаў у цягніку, які вёз яго з роднай Горадні ў Маскву. Адтуль самалёт узяў накірунак на поўдзень зямной кулі – да выспы Новай Зэляндыі ў Ціхім акіяне.

Што ж змусіла Максіма Гарданава пасьля 4-га курсу факультэту гісторыі і культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэту разам з бацькамі, пакінуць Беларусь?”

(Гарданаў: ) “Па-першае, са здароўем было ня надта добра. І ў мяне таксама. Хацелася б выздаравець і жыць у краіне, дзе чыста. Таму што Зэляндыя – гэта безьядзерная краіна. Няма ніякіх атамных электрастанцыяў. Нічога-нічога няма. Няма заводаў, якія атручваюць... Нічога няма такога. Гэта цалкам чыстая краіна. Дарэчы, вада ў Зэляндыі – самая чыстая ў сьвеце. Напрыклад, у нашым горадзе ўсе п’юць ваду з крану”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Новую Зэляндыю сям’я Гарданавых абрала не выпадкова. Тут жылі іхныя знаёмыя. Ад пачатку сям’я здала іспыты па ангельскай мове, а праз паўгады Гарданавы ўжо мелі хату, машыну, працу”.

(Гарданаў: ) “Зэляндыя – такая краіна, што дзяржава не дае нікому бедаваць. Калі ў цябе няма хаты – табе дадуць бясплатную хату, калі няма грошай – ідзі ў пэўны ўрадавы аддзел і табе дадуць бэніфіт. Гэтых грошай хапае, каб здымаць хату, купляць ежу і адзеньне”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Дзе вы працуеце?”

(Гарданаў: ) “Я працую ў кампаніі па рамонту і чыстцы жалюзяў”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Як цяжка было знайсьці гэтую працу?”

(Гарданаў: ) “Праца тут ёсьць. Гэта не праблема. Проста шукаць трэба і знойдзеш. Проста я наконт жалюзяў ужо быў адукаваны, таму што мой бацька меў прадпрыемства па прадукцыі жалюзяў. Таму я не аднаго сабаку зьеў на гэтых жалюзях. Карацей, патрапіў туды, куды трэба”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Новая Зэляндыя абымае дзьве выспы: меншую – Паўночную і большую – Паўдзённую. Апошняя, на якой і жыве сям’я Гарданавых, досыць моцна адрозьніваецца ад сваёй суседкі. Тут больш дзікай прыроды і менш насельніцтва.

Нягледзячы на тое, што Новая Зэляндыя лічыцца прамысловай краінай, хрыбтом ейнай эканомікі ўсё ж застаецца сельская гаспадарка. Якая розьніца паміж сельскай гаспадаркай Новай Зэляндыі і Беларусі?”

(Гарданаў: ) “Няма калгасаў – няма прымусу. Людзі не пры-гон-ныя! Зэляндыя цалкам аграрная краіна. Чым адрозьніваецца? Яшчэ залежыць ад прыродных умоваў. Напрыклад, некаторыя гатункі збожжа ці бульбы на Беларусі расьці ня могуць.

Жыта яны даўно ўжо не прадаюць. Таму што аднойчы, на пачатку мінулага стагодзьдзя, завалілі ўвесь сьвет збожжам і зразумелі, што гэта ім ня трэба. Яны пераважна займаюцца жывёлагадоўляй. Авечкі. Таму што зьмеяў тут няма, ваўкоў няма, павукоў няма”.

(Сокалаў-Воюш: ) “У вас не ўзьнікала ідэя таксама стаць фэрмэрам?”

(Гарданаў: ) “Я ня ведаю. У мяне дзядулька быў ад зямлі. Ён працаваў на заводзе, але каля заводу меў сваю зямлю й апрацоўваў яе. Любіў займацца на зямлі”.

(Сокалаў-Воюш: ) “А як жыхары Новай Зэляндыі – яны маюць нейкія свае прыватныя гароды, як прынята ў нас, ці ня маюць?”

(Гарданаў: ) “Не. Ня маюць. Гэта немагчыма, таму што гародамі тут ніхто ня можа займацца, бо насельніцтва гораду займаецца менавіта гарадзкімі справамі, а сельскага насельніцтва як бы няма. Ёсьць фэрмэры. Яны маюць зямлю. І зямля (аднаго фэрмэра) як два-тры добрых нашыя калгасы”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Агульная колькасьць насельніцтва Новай Зэляндыі – каля чатырох мільёнаў чалавек. Сталіца краіны – Вэлінгтан, а найбольшае места – Окленд, дзе жыве больш за адзін мільён прадстаўнікоў самых розных народаў. Пераважная бальшыня зь іх – нашчадкі выхадцаў зь Вялікай Брытаніі. Зрэшты, Максім Гарданаў працягвае:”

(Гарданаў: ) “Усё насельніцтва – гэта эмігранты. Тутэйшага насельніцтва няма й не было. Землі былі пустыя (гэтыя дзьве выспы). У 10 стагодзьдзі з Палінэзіі прыплылі плямёны маары – гэта былі першыя пасяленцы. А потым ужо прыехалі эўрапейцы”.

(Сокалаў-Воюш: ) “А цяпер маары ёсьць?”

(Гарданаў: ) “Ёсьць, канечне”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Іх многа?”

(Гарданаў: ) “У іх культура, свая мова, свае звычаі, свае пабудовы”.

(Сокалаў-Воюш: ) “А якія адносіны паміж...”

(Гарданаў: ) “Сутычка была. Трохі паваявалі маары і эўрапейцы. Гадоў з 400 таму. А потым падпісалі дэклярацыю, што эўрапейцы не чапаюць і дапамагаюць маары, а маары дапамагаюць эўрапейцам”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Побач з рознымі народамі і культурамі лёгка ўжываюцца ў Новай Зэляндыі і розныя рэлігіі. Нягледзячы на тое, што бальшыня белага насельніцтва і бальшыня маары – пратэстанты, ёсьць тут і англікане, і прасбэтэрыяны, і мэтадысты, і баптысты. Ёсьць таксама дзьве маарыйскія сэкты – ратана і рынгату, чыё вучэньне ўяўляе сабой сумесь мясцовых і хрысьціянскіх традыцыяў. Ёсьць у Новай Зэляндыі і праваслаўныя, да якіх належыць і Максім Гарданаў...”

(Гарданаў: ) “Тутака ёсьць праваслаўная царква. Мясцовы фэрмэр, бо фэрмэры тутака ўсе мільянэры, пабудаваў яе за свае грошы. У гэтым месяцы да нас прыехаў айцец з Окленду, а я жыву ў горадзе Крайсчорч – на іншай высьпе, бліжэй да Антарктыкі. У Оклендзе жыве каля дзьвюх тысячаў праваслаўных расейцаў. Тамака існуе Аўстралійска-зэляндская епархія (Аўстралія і Зэляндыя маюць адну праваслаўную епархію), і ён прыяжджае раз на месяц служыць службу ў гэту царкву. Але зараз мы маем свайго біскупа”.

(Сокалаў-Воюш: ) “А як далёка ад вас жывуць іншыя беларусы?”

(Гарданаў: ) “Ой, ну колькі тут да Аўстраліі? Хіба, тысячы дзьве, напэўна. Я ня ведаю”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Гэта значыць, вось так выходзіш і ведаеш, што на дзьве тысячы кілямэтраў навокал няма ніводнага беларуса?”

(Гарданаў: ) “Так, так...

Мне не хапае тутака роднае мовы, роднае культуры. Толькі праз Інтэрнэт ці па тэлефоне я магу пачуць гэта”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Скажыце калі ласка Максім, на Беларусі вы бралі які-небудзь удзел у дэмакратычным руху?”

(Гарданаў: ) “Не. Я быў як бы сам па сабе. Я займаўся і займаюся цяпер беларускай культурай”.

(Сокалаў-Воюш: ) “А што вы робіце? Якім чынам гэта выглядае?”

(Гарданаў: ) “Ёсьць у мяне вершы. Ёсьць такі невялячкі зборнік вершаў... Асабліва запомніліся Дзяды, калі мы езьдзілі ў маёнтак Кастуся Каліноўскага. Тады яшчэ з Маладым Фронтам. Барды былі... Цікава было”.

(Сокалаў-Воюш: ) “А на тэму эміграцыі нешта пішацца?”

(Гарданаў: ) “Ёсьць адзін верш. Як бы аўтар пісаў ад імя Міцкевіча. Бо ён таксама ліцьвін, таксама як і я эмігрант.

Самотны сьвет лясоў і гоняў
Перад вачыма разамкнуўса
Чытаў паляк: “О Літва моя!”
Шапталі вусны: “Беларусь!”


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.