news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"
    Мэлёдыя дня

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Студзеня 2003
 
ЧАМУ АМЭРЫКАНСКАЯ ТЭЛЕПРАДУКЦЫЯ ГУБЛЯЕ ПАПУЛЯРНАСЬЦЬ У СЬВЕЦЕ?
Амэрыканская кiна- i тэлевiзiйная прадукцыя некалькi дзесяцiгодзьдзяў дамiнавала на ўсьясьветным рынку, перадусiм у Эўропе i Азii. Але апошнiмi гадамi ўсё часьцей i часьцей можна пачуць, што ў Эўропе i Азii культурная гегемонiя ЗША церпiць крах. А што думаюць на гэты конт самi амэрыканцы? Сваiмi думкамi днямi на старонках газэты “International Herald Tribune” падзялiўся вядомы амэрыканскi мастацтвазнаўца i пiсьменьнiк Нiл Габлер.
 
Вячаслаў Ракiцкi, Прага
 
Нiл Габлер пагаджаецца, што калi раней у эўрапейскiх i азiяцкiх краiнах амэрыканскiя тэлепраграмы дэманстравалiся ў самы лепшы, гэтак званы “прайм час”, то цяпер яны перасунулiся на глыбокi вечар. Прыкладам, у Малайзii, Францыi, краiнах Лацiнскай Амэрыкi мясцовыя мыльныя оперы выцiснулi на ўзбочыну тэлесеткi амэрыканскiя сэрыялы, якiя яшчэ нядаўна былi блёкбастэрамi. А ў Паўдзённай Карэi самае рэйтынгавае ў ЗША шоў “СSI” не сабрала нават 3% гледачоў. Гэта можна патлумачыць шэрагам чыньнікаў – ад агульных антыамэрыканскiх палiтычных настрояў, узрастаньня непрыязi да амэрыканскай культурнай экспансii да дарагавiзны амэрыканскай прадукцыi.

Нiл Габлер перакананы, што ня трэба плакаць ад таго, што настаў канец амэрыканскага культурнага дамiнаваньня, бо гаворка iдзе толькi пра тэлешоў. На ягоную думку, кiно будзе заўсёды. Амэрыканскiя фiльмы, а не тэлевiзiйныя шоў, ёсьць магутнымi прыкладамi амэрыканскага культурнага iмпэрыялiзму. Кiнафiльмы, якiя нашмат даражэй каштуюць, чым тэлепраграмы, таксама сутыкаюцца з канкурэнцыяй на мiжнародных рынках, але ЗША, як i раней, належаць 80% ад усясьветнай кiнаiндустрыi.

Нават у Францыi, дзе найбольшая засьцярога ад амэрыканскiх ўплываў i дзе вера ў сваю нацыянальна-культурную выключнасьць мацнейшая, чым дзе-небудзь яшчэ ў сьвеце, галiвудзкiя фiльмы зьбiраюць ад 50% да 70% касы штогод.

Прычыну зьнiжэньня папулярнасьцi амэрыканскай тэлепрадукцыi Нiл Габлер бачыць у фундамэнтальнай розьнiцы амэрыканскага тэлебачаньня i амэрыканскага кiно. Кiно – унiвэрсальнае мастацтва, тэлебачаньне – не. Калi ў 1940-х гадох зьявiлася новае экраннае мастацтва, многiя ў Галiвудзе баялiся, што яно ўзурпуе кiнааўдыторыю. Боязь была беспадстаўнаю. Тэлебачаньне не магло моцна розьнiцца ад асяродзьдзя. Калi кiно было паклiканым гiпнатызаваць сотні людзей, сабраных у цёмнай зале, якiя заставалiся зь героем-iндывiдуўмам сам-насам, то тэлебачаньне ўваходзiла ў сем’i, якiя зьбiралiся ў сваiх кватэрах ля экранаў. Кiно адразу ж падкрэсьлiла сваю экстраардынарнасьць, тэлебачаньне – будзённасьць. Да эстытычнага бар’еру дадаецца яшчэ i сацыялягiчны. Тэлебачаньне арыентуецца на пэўную сацыяльную групу людзей, што цяжка дапасаваць да iншых культураў, кiно сваю аўдыторыю не дыфэрэнцуе.

Нiл Габлер з гэтага робiць выснову, што зьнiжэньне папулярнасьцi амэрыканскай тэлепрадукцыi наканаванае самiм лёсам тэлебачаньня, ягонай эстэтычнай прыродай. Гэты лёс быў на пэўны час адтэрмiнаваны – пакуль рынкi iншых краiнаў не навучылiся самi ствараць тэлешоў i не знайшлi на гэта грошы. Амэрыканскае тэлебачаньне, арыентаванае на амэрыканскага асяродзьдзе, застаецца быць унутраным мастацтвам. Амэрыканскае ж кiно працягвае быць унiвэрсальным, экспартуючы перажываньнi i iндывiдуалiзм. Таму па-за межамi Амэрыкi амэрыканскiя фiльмы любяць, а амэрыканскiя тэлешоў не разумеюць i не жадаюць iх разумець, – заключае мастацтвазнаўца Нiл Габлер.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2003 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.