news programs realaudio contact archive
      Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Дадатковы Пошук


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


1 Лістапада 2002
 
НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
МАСКВА. Міністэрства культуры Расеі выдаткавала 3 мільёны рублёў на патрэбы праекту "Норд-Ост".
 
Юры Сьвірко, Прага
 
200 маскоўскіх будаўнікоў будуць працаваць у 3 зьмены на аднаўленьні тэатральнага цэнтру на Дуброўцы. Міністар працы й сацыяльнага разьвіцьця Расеі Аляксандар Пачынок паведаміў, што супрацоўнікі мюзыклу "Норд-Ост" найбліжэйшымі днямі будуць пастаўленыя на ўлік як беспрацоўныя й змогуць атрымліваць дапамогу.

ТОКІЁ. Піяніст і дырыжэр Уладзімер Ашкеназі ўзначаліць сымфанічны аркестар японскае тэлекампаніі Эн-Эйч-Кей у верасьні 2004 году. Цягам апошніх 15 гадоў Ашкеназі кіраваў Лёнданскім філярманічным аркестрам, а таксама ўзначальваў Нямецік сымфанічны аркестар, Чэскі філярманічны аркестар і Эўрапейскі аб'яднаны моладзевы аркестар.

ЛЁНДАН. Міністар Вялікае Брытаніі Кім Гоўэлз рэзка скрытыкаваў Тэрнэраву прэмію ў галіне вывяўленчага мастацтва, адным з галоўных кандыдатаў на якую сёлета стала апіснаьне парнафільму. Ляўрэатам 2001 году стаў пусты пакой, дзе запальвалася й гасла сьвятло. Прэмія даўно мае скандальную славу, прымеркаваныя да яе выставы зьбіраюць натоўпы людзей. Брытанскі міністар культуры назваў Тэрнэраву прэмію "канцэптуальным лайном" і заявіў, што калі брытанскае мастацтва ня ў стане вырабіць нічога лепшага, дык яно мёртвае.

НЬЮ-ЁРК. У мясцовай студыі гуказапісу быў забіты Джэм Мастэр Джэй, сябра вядомай хіп-хоп-групы RUN-DMC. Гэта была першая група, якая выконвала рэп на тэлеканале MTV, а ейны супольны з "Аэрасьміт" альбом пад назвай "Прайдзіце туды" стаўся бэстсэлерам.

МАСКВА. У маскоўскім тэатры сатыры адбыўся памятны вечар актора Анатоля Папанава, прымеркаваны да ягонага 80-годзьдзю. Папанаў, які памер 15 гадоў, атрымаў шырокую папулярнасьць праз удзел у фільмах "Беларускі вакзал", "Сьцеражыся аўтамабіля", "Брыльянтавая рука", а таксама агучваньнем Воўка ў мультфільме "Ну, погоді!".

КЁЛЬН. Тут адкрылася штогадовы кірмаш мастацтваў, у якім бярэ ўдзел 260 нямецкіх і замежных галерэяў, што рэпрэзэнтуюць сучаснае мастацтва. Галоўнай падзеяй кірмашу, які, паводле чаканьняў, наведае каля 70 тысячаў пакупнікоў і аматараў мастацтва, лічыцца "Вясковае сьвята" Марка Шагала, выручка за які мусіць скласьці амаль 2 з паловай мільёна даляраў.

МАДРЫД. Ува ўзросьце 80 гадоў памер адзін з клясыкаў гішпанскага кінематографа, рэжысэр і сцэнарыст Хуан Антоніё Бардэм. Сярод найбольш вядомых ягоных фільмаў – "Сьмерць веласіпэдыста", за які Бардэма франкісцкі рэжым пасадзіў у турму.

ПАРЫЖ. Закрыўся дом моды "Іў Сэн-Ляран", што існаваў больш за 40 гадоў. Сам 66-гадовы мадэльер абвесьціў пра сыход на адпачынак яшчэ ў студзені – пасьля паказу сваёй апошняй калекцыі. Цяпер адзеньне з гандлёвай маркай "Іў Сэн-Ляран" будуць прадаваць у бутыках "Гучы".


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.