news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


19 Сьнежня 2002
 
ІРАК НЯ МАЕ ПЕРАКАНАЎЧЫХ ДОКАЗАЎ АДСУТНАСЬЦІ Ў ЯГО ЗБРОІ МАСАВАГА ЗЬНІШЧЭНЬНЯ
Аб гэтым заявілі кіраўнік інспэкцыі ААН у справе ўзбраеньняў Ганс Блікс і генэральны дырэктар міжнароднага агентцва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Махамэд аль-Барадэй, якія выступілі на закрытым паседжаньні Рады Бясьпекі ААН. Паводле словаў, Блікса, на 12 тысячах старонках ірацкага дакладу няма істотна новай інфармацыі.
 
Віталь Тарас, Прага
 
Зьмест дакладу пакідае сумненьні ў тым, што ў краіне адсутнічае біялягічная альбо хімічная зброя. Пасол Злучаныя Штатаў у ААН Джон Нэграпонтэ абвінаваціў Ірак у “істотных парушэньнях”, паколькі ў дакладзе ёсьць шмат прабелаў.

“Сапраўды варта жалю, што Ірак, якому была прадастаўленая магчымасьць удзельнічаць ў складаньні рэзалюцыі Рады Бясьпекі, вярнуўся да практыкі ўмаўчаньняў, хітрыкаў, няпраўды”.

Адносна дакладу, прадстаўленага Іракам, Джон Нэграпонтэ заявіў: “Даклад ад 7-га сьнежня ня ўтрымлівае нічога, што магло б разьвеяць сур’ёзныя сумненьні, якія мы маем адносна праўдзівасьці ірацкага рэжыму, і не дае нам упэўненасьці, што Ірак імкнецца выканаць патрабаваньні аб раззбраеньні.”

Тым часам віцэ-прэзыдэнт Іраку Ясін Рамадан заявіў, што ягоная краіна ня мае зброі масавага зьнішчэньня і што ЗША толькі шукаюць падставы, каб напасьці на Ірак. Сёньня ж у Багдадзе адбылася прэсавая канфэрэнцыя дарадцы прэзыдэнта Садама Хусэйна ў справах навукі Аміра Аль-Саадзі. Вось як ён пракамэнтаваў заяву амэрыканскага боку аб тым, што даклад Іраку аб узбраеньнях – няпоўны.

“Усё гэта толькі заявы. Яны не прывялі ніводнага доказу ў пацьверджаньне гэтага. Яны працягваюць гаварыць гэта, відавочна спрабуючы апярэдзіць ацэнку адмыслоўцаў. І я павінен дадаць, што мы чуем толькі палітычныя спэкуляцыі падобнага кшталту, але ня чуем, каб хоць адзін аўтарытэтны экспэрт у галіне ўзбраеньняў выказаў прэтэнзіі да нашага дакладу”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.