news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Сьвет за вакном

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Галерэя "Свабоды"

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Здароўе
    Партрэт на Свабодзе

  
   Пошук - Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


6 Сьнежня 2002
 
ЗША ХОЧУЦЬ, КАБ ІРАЦКІЯ НАВУКОЎЦЫ ЎЦЯКЛІ З КРАІНЫ Й РАСКАЗАЛІ ПРА САКРЭТНУЮ ЗБРОЮ САДАМА ХУСЭЙНА
Амэрыканскія газэты “The New York Times” і “The Wall Street Journal” аналізуюць сытуацыю зь інспэкцыямі ААН у Іраку.
 
Юры Сьвірко, Прага
 
Адміністрацыя Джорджа Буша распачала ціск на кіраўніка інспэктараў ААН у Іраку Ганса Блікса, каб выявіць галоўных навукоўцаў ірацкае абароннае галіны ды вывезьці іх зь Іраку, надаўшы ім прытулак у абмен на раскрыцьцё інфармацыі пра месцы хаваньня зброі масавага зьнішчэньня. Як зазначае газэта “The New York Times”, дарадца прэзыдэнта ЗША ў справе нацыянальнае бясьпекі Кандаліза Райс сустрэлася ў панядзелак у Нью-Ёрку з Гансам Бліксам і ўзьняла пытаньне пра ірацкіх навукоўцаў. Адміністрацыя Буша прапанавала арганізаваць праграму абароны сьведкаў для тых навукоўцаў, якія ўцякуць зь Іраку. Гэта будзе больш агрэсіўны падыход.

Прадстаўнік ЗША ў ААН заявіў, што перамовы наконт ірацкіх навукоўцаў працягваюцца. Гансу Бліксу далі зразумець, што Вашынгтон хоча, каб ён зрабіў прыярытэтам выкарыстаньне ўсіх паўнамоцтваў, што маюць інспэктары паводле рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН ад 8 лістапада. Рэзалюцыя патрабуе, каб Ірак забясьпечыў неабмежаваны доступ да ўсіх афіцыйных прадстаўнікоў ды іншых асобаў, зь якімі інспэктары вырашаць правесьці гутаркі на тэрыторыі Іраку ці за мяжой. Мэта гэтага інструмэнту інспэкцыяў, мажліва найбольш агрэсіўнае тактыкі за 10 гадоў інспэкцыяў у Іраку, – дасягнуць прарыву ў зьбіраньні сьвежых сьведчаньняў пра ірацкую праграму стварэньня зброі, зазначае газэта “ The New York Times”. Гэта адбываецца на тле нарастаньня крытыкі з боку высокапастаўленых амэрыканскіх чыноўнікаў на адрас Багдаду за тое, што ён раней хаваў зьвесткі наконт праграмаў узбраеньня ды хлусіў пра іх. Асобныя зьвесткі й перабежчыкі спрыялі атрыманьню бальшыні выведнае інфармацыі, якую ЗША маюць пра ірацкія сакрэтныя праграмы ядзернае, хімічнае й біялягічнае зброі, заявілі прадстаўнікі Злучаных Штатаў.

Але ААН, піша “The New York Times”, хоча абараніць сваю місію існпэктараў ад дзейнасьці, што можа паставіць пад сумнеў іх мэту. Праца зь перабежчыкамі ёсьць традыцыйнай функцыяй органаў выведкі. Высокапастаўленыя ірацкія чыноўнікі пачалі ўжо называць місію існпэктараў інструмэнтам амэрыканскае выведкі й падрыхтоўкі да вайны. Такую заяву зрабіў у сераду віцэ-прэзыдэнт Іраку Таха Ясін Рамадан.

Тым часам іншая амэрыканская газэта “The Wall Street Journal” піша, што першага тыдня інспэкцыяў ААН у Іраку хапіла, каб зноў праявіўся падзел паміж Злучанымі Штатамі й кантынэнтальнай Эўропай у пытаньні, як менавіта раззбройваць Ірак. Інспэкцыі, якія налічваюць усяго некалькі экспэртаў, што працуюць у Іраку, пакуль што збольшага сымбалічныя. Першая сапраўдная праверка добрае волі Багдаду павінна адбыцца ў гэтыя выходныя, калі, паводле рэзылюцыі ААН ад 8 лістапада, Ірак мусіць раскрыць сваю зброю масавага зьнішчэньня й задэкляраваць усе праграмы, якія маюць на мэце яе стварэньне. Тым ня менш, розная рэакцыя нават на першыя інспэкцыі выяўляе розьніцу паміж амэрыканскім і эўрапейскім успрыманьнем ролі інспэктараў ды іх значэньня. Гэта не спрыяе далейшаму адзінству, зазначае “The Wall Street Journal”.

Брытанія – галоўны саюзьнік ЗША – дадала агню, апублікаваўшы дасье з дэталямі зьверстваў, учыненых рэжымам Садама Хусэйна. Аднак расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін, наадварот, ухваліў працу інспэктараў, як і генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Францускі прэзыдэнт Жак Шырак, якога падтрымаў нямецкі канцлер Гергард Шрэдэр падкрэсьліў, што ўпэўнены ў здольнасьці існпэктараў ААН зрабіць сваю працу.

Газэта “The Wall Street Journal” нагадвае, што прэзыдэнт Буш у аўторак, выступаючы ў Луізіяне, заявіў: не інспэктары павінны знайсьці недэкляраваную зброю, а Ірак мусіць давесьці, што ня мае яе. Джордж Буш даў зразумець, што любая неадпаведнасьць можа прывесьці да атакі. Тым часам намесьнік міністра абароны ЗША Поль Вульфавіц папрасіў саюзьнікаў па НАТО забясьпечыць выкарыстаньне вайсковых базаў і тэхнікі цягам мажлівай вайны супраць Іраку.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2002 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.