news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


27 Траўня 2004
 
БЫЛЫ КІРАЎНІК БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ МІЛІЦЫІ АБВІНАВАЧВАЕ СПЭЦСЛУЖБЫ Ў ЦІСКУ НА ДЗЕЯЧАЎ АПАЗЫЦЫІ
Сакратар Берасьцейскай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Мікалай Шыкеля атрымаў папярэджаньне за распаўсюд улётак народнай кааліцыі “5+”.
 
Алег Супрунюк, Берасьце
 
Папярэджаньне было абвешчанае падчас паседжаньня адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Берасьця, на якім разглядалася справа спадара Шыкелі. Яго абвінавацілі ў тым, што падчас сустрэчы з жыхарамі аднаго зь берасьцейскіх мікрараёнаў актывіст ПКБ распаўсюджваў друкаваныя выданьні, сутнасьць якіх “скіраваная на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”.

Мікалай Шыкеля, які раней працаваў намесьнікам начальніка крымінальнай міліцыі Берасьцейскай вобласьці, адхіліў гэтыя абвінавачаньні і наступным чынам пракамэнтаваў сёньняшнюю падзею:

(Шыкеля: ) “Я бачу ў гэтым працу спэцслужбаў. Калісьці я непасрэдна кіраваў такога рангу службамі, таму не дылетант у гэтых пытаньнях. Спэцслужбам дадзена заданьне адсочваць сёньня прэтэндэнтаў альбо будучых лідэраў і спрабуюць сваімі дзеяньнямі — кшталту адпраўкі матэрыялаў у суды, адміністрацыйныя камісіі, запалохаць, пасеяць страх і недавер. Я лічу, што гэта яшчэ раз сьведчыць пра іх бясьсільле”.

Спадар Шыкеля зьбіраецца асбкарджваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі ў судзе.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.