news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


21 Траўня 2004
 
У ДЗЯРЖЫНСКУ Ў ВЫНІКУ ПРАТЭСТАЎ ПАКАРАНЫЯ КІРАЎНІКІ ЖЫЛЬЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ
Больш як тыдзень у Дзяржынску доўжылася кампанія грамадзкага пратэсту супраць росту жыльлёва-камунальных тарыфаў. Вынікам яе стала тое, што свае пасады страцілі некаторыя кіраўнікі мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак дзяржынцы лічаць такія меры недастатковымі.
 
Міхал Стэльмак, Менская вобласьць
 
Пра пакараньне адказных асобаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Дзяржынску было паведамлена ўвечары 20 траўня на сустрэчы кіраўнікоў райвыканкаму і ўдзельнікаў пратэсту. Распавядае сябра грамадзкай камісіі ў справе расьсьледаваньня прычынаў высокіх плацяжоў Тацяна Ваніна:

(Ваніна: ) “Было абвешчана, што зьнятыя са сваіх пасадаў начальнік ЖКГ Козел, галоўны эканаміст і цеплатэхнік. А галоўны бугальтар і галоўны эканаміст атрымалі вымовы. Зьнялі за тое, што яны павылічалі зь людзей грошы за адзін месяц. А не таму, што налічылі шмат”.

Дзейнасьць грамадзкай камісіі ўлады прызналі нямэтазгоднай. Між тым, паводле шараговых жыхароў Дзяржынску, улады неаб’ектыўна паставіліся да расьсьледаваньня. Гаворыць пэнсіянэрка Лідзія Французава:

(Французава: ) “Крыўдна, што налічэньне адбываецца нераўнамерна. Я жыву адна ў двухпакаёвай кватэры. Мне 77 год. Камусьці павялічваюць плацяжы на 100 адсоткаў, а каму — на тры ці пяць тысяч рублёў. Мне павялічылі на 100 адсоткаў. Трэба правяраць іх. Я лічу, што тут ёсьць і рука Менску. Таму што бязь ведама Менску яны б такога не зрабілі”.

Паводле спадарыні Ванінай, нягледзячы на ігнараваньне райвыканкамам грамадзкага расьсьледаваньня, людзі не прынялі рашэньня пра роспуск грамадзкай камісіі, а будуць працягваць дамагацца праўды:

(Ваніна: ) “У мяне такое ўражаньне, што гэта не магло адбывацца бязь ведама райвыканкаму, усе гэтыя налічэньні. Ёсьць такая інтуіцыя, што ўсе яны павязаныя. Нас проста не дапускаюць да гэтых папераў. З нашага боку прагучала ініцыятыва, каб была дадзеная магчымасьць папрацаваць нашай камісіі. Я думаю, мы будзем працаваць зь людзьмі, зьбярэм подпісы за тое, каб працавала камісія”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.