news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


18 Траўня 2004
 
ЛЕВАНЕЎСКАГА НЕ ВЫПУСЬЦІЛІ З-ЗА КРАТАЎ, А ПРАД’ЯВІЛІ АБВІНАВАЧАНЬНЕ
Сёньня ў Горадні Валерыю Леванеўскаму прад’яўлена абвінавачаньне. Гэта адбылося а 17-й гадзіне. Такім чынам, ён з падазраванага стаў абвінавачаным ў справе аб абразе прэзыдэнта Лукашэнкі. Крымінальная справа цяпер знаходзіцца ў абласной пракуратуры. Сёньня раніцай у родных Валерыя Леванеўскага яшчэ была надзея, што яго могуць выпусьціць ўвечары, але ён застаўся за кратамі.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
А 17-й гадзіне Валерыю Леванеўскаму яшчэ ня вызначылі меру стрыманьня. Таму ў сям’і зьявілася спадзяваньне, што яны змогуць убачыць яго. Якраз а 9-й гадзіне вечара ў Ленінскі райаддзел міліцыі прыйшла жонка Валерыя Марына і дачка Кацярына.

За зачыненым акенцам сядзеў дзяжурны падпалкоўнік, Марына зьвярнулася да яго. Ён патэлефанаваў у ізалятар і сказаў, што Валерыю можна перадаць харчы, а шампунь і мыла—не. Жонка панесла перадачу, а дачка засталася чакаць. У міліцэйскім тэлевізары ў гэты момант паказвалі Аляксандра Лукашэнку. З вуліцы зайшоў капітан, адамкнуў сэйф, схаваў у ім фуражку, узяў у рукі красворд і задаў прысутным пытаньне: “пернасьць для гарэлкі—чатыры літары—хто ведае?”

Вось што сказала Марына Леванеўская, калі мы апынуліся на вуліцы:

(Жонка: ) “Пяты раз ён ужо сядзіць і атрымліваецца, што яго так не хапае. Ужо чакаем яго кожны дзень, як ніколі, настолькі яго не хапае. Ну, цяжка, цяжка без яго”.

Вельмі спадзявалася ўбачыць сёньня бацьку і Кацярына:

(Дачка: ) “Што я магу сказаць, сапраўды мы яго чакалі. І чакалі яго ў 9 гадзінаў, але ў сувязі зь непрадбачанымі абставінамі, я ўжо ня ведаю. Нам нічога не патлумачылі і сказалі ў 9 гадзінаў раніцы прыйсьці. Можаце паглядзець, можа быць яго ў 9 гадзінаў выпусьцяць—вось што нам сказалі”.

Гэта была дачка Валерыя Леванеўскага 17-гадовая Кацярына.

Што будзе заўтра—прагназаваць цяжка. Калі Валерыя Леванеўскага ня выпусьцяць, яго могуць перавесьці ў турэмны ізалятар і тэрмінам нават на два месяцы.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.