news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


17 Траўня 2004
 
ЦІ ЗДОЛЬНЫ ЦЭНТАР РАДЫЯЦЫЙНАЙ МЭДЫЦЫНЫ ХУТКА АБСЛУГОЎВАЦЬ ЛІКВІДАТАРАЎ?
Адкрыцьцё ў Гомелі Рэспубліканскага цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека падавалася афіцыйным тэлебачаньнем ды іншымі дзяржаўнымі мэдыямі як найноўшае дасягненьне ў мэдыцыне. Цэнтар і сапраўды мае сучасны выгляд і разнастайнае мэдычнае абсталяваньне. Аднак чарнобыльскія ліквідатары ня могуць безь цяганіны прайсьці ў цэнтры комплекснае мэдычнае дасьледаваньне.
 
Казімер Яноўскі, Гомель
 
Цэнтар радыяцыйнай мэдыцыны ў Гомелі дабудоўваўся пад пільным наглядам Аляксандра Лукашэнкі. Аднак многія ліквідатары, якія наведалі гэты сучасны цэнтар, скардзяцца на чэргі, маруднае мэдычнае дасьледаваньне. Гутару зь ліквідатарам, які паводле закону пра сацыяльную абарону насельніцтва ад наступстваў Чарнобылю мае права на льготнае мэдычнае абслугоўваньне:

(Ліквідатар: ) “У мяне 18-ы артыкул, чарнобыльскі. Мне трэба было прайсьці ўльтрагукавое дасьледаваньне прастаты і сэрца. Чарга на дасьледаваньне прастаты — тры месяцы, на дасьледаваньне сэрца — паўгода”.

На другім паверсе цэнтру, дзе каля кабінэтаў лекараў сабралася нямала прыежджага люду, цікаўлюся ў жыхара Брагіна, ці можна прайсьці мэдычны агляд хаця б за два дні.

(Брагінец: ) “Не, за два дні нельга. За чатыры-пяць дзён можна прайсьці агляд”, — сказаў жыхар Брагіну, які назваўся Іванам Міхайлавічам.

Чарнобыльскі перасяленец Міхаіл Пятрэнка зь вёскі Макаўе распавёў, што з увядзеньнем у цэнтры талённай сыстэмы мэдычнае дасьледаваньне пераўтварылася ў даволі складаную працэдуру:

(Пятрэнка: ) “Быў я на тым тыдні ў панядзелак. Далі чатыры талёны да лекараў. Запісаўся на чаргу. Сёньня далі пяць талёнаў. Трэба ўсіх абысьці, а потым заверыць дакумэнты”, — распавёў спадар Пятрэнка.

Самі супрацоўнікі цэнтру ў ліку іншых прычынаў маруднага абслугоўваньня чарнобыльцаў называюць і тое, што мэдычныя ўстановы краіны накіроўваюць сюды ўсіх без разбору, у тым ліку і шараговых пацыентаў, не зьвязаных з Чарнобылем. Вось што, у прыватнасьці, заявіла выканаўца абавязкаў намесьніка дырэктара цэнтру ў мэдычных справах Нэлі Чарнова:

(Чарнова: ) “Людзей шмат, а лекараў мала. Доктар за дзень павінен прымаць васямнаццаць чалавек, а ён прымае да паўсотні. Але ж сто чалавек ён ня можа агледзець. Апрача ліквідатараў, да нас прыходзяць перасяленцы, інваліды вайны, інваліды агульнага захворваньня. Едуць з усёй Беларусі з накіраваньнямі. Мы нікому не адмаўляем. На дзень бывае 700 чалавек. Шмат і ліквідатараў. Калі няма талёнаў да доктара на сёньня, прызначаем на іншы дзень. І будзе яшчэ горш, бо людзей едзе ўсё болей. Далі рэкляму, а мы ня спраўляемся”, — заявіла спадарыня Чарнова, выканаўца абавязкаў намесьніка дырэктара Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.