МІЛІЦЫЯНТЫ КАНФІСКАВАЛІ 100 АСОБНІКАЎ ГАЗЭТЫ “ЧАС” У ЛІДЭРА АГП Ў МАГІЛЁВЕ |
Сёньня ўвечары каля паловы на восьмую ў Магілёве затрымалі старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімера Шанцава.
|
|
|
Марыя Ўсьціновіч, Магілёў |
|
Уладзімера Шанцава затрымалі, калі ён распаўсюджваў газэту “Час” непадалёк ад свайго дому на вуліцы Мяжынскага.
Спадара Шанцава адвезьлі ў райаддзел міліцыі Ленінскага раёну, дзе яго пратрымалі да 21-й гадзіны. У выніку разьбіральніцтваў міліцыянты канфіскавалі 100 асобнікаў газэты “Час”. |
|