news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


12 Траўня 2004
 
У ГОРАДНІ ВЫПУСЬЦІЛІ ПАСЬЛЯ АРЫШТУ АДНАГО ЗЬ ЛІДЭРАЎ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА РУХУ
Пасьля 15 дзён арышту выйшаў на волю Зьміцер Іваноўскі — намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. Яго пакаралі за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным вулічным сходзе прадпрымальнікаў.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
Зьміцер Іваноўскі лічыць, што яго пакаралі беспадстаўна. Спадар Іваноўскі — адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху ў горадзе. Міліцыя і ўлады напярэдадні першатравеньскіх пратэстаў прадпрымальнікаў былі зацікаўленыя, каб ізаляваць іхніх лідэраў.

(Іваноўскі: ) “Я, яшчэ нічога не парушыўшы, за два тыдні да першага траўня ведаў, што мяне павінны пасадзіць, ведаў, колькі мне павінны даць, каб выключыць з тых мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў горадзе”.

Зьміцер Іваноўскі гаворыць, што быў папярэджаны, што яго хочуць часова ізаляваць. Яго пасадзілі 27 красавіка. Дарэчы, у спэцпрыёмніку міліцыянты рабілі ўсё, каб ён не атрымліваў інфармацыі пра акцыі прадпрымальнікаў, якія адбыліся ў горадзе.

(Іваноўскі: ) “Я ўжо сустрэўся зь сябрамі, яны гавораць, што перадавалі мне незалежныя газэты, але іх не прапускалі. Прапускалі толькі афіцыйную прэсу”.

Два месяцы таму ён адбыў у спэцпрыёмніку дзесяць сутак за арганізацыю “мітынгу маўчаньня” прадпрымальнікаў. Усе дзесяць дзён ён тады галадаў.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.