news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


11 Траўня 2004
 
ГОМЕЛЬСКІ СУД АДХІЛІЎ ПАЗОЎ ФУНДАТАРАЎ “ГРАМАДЗЯНСКАЙ АЛЬТЭРНАТЫВЫ” ДА ЎПРАВЫ ЮСТЫЦЫІ
Сёньня ў Гомельскім абласным судзе разглядаўся пазоў кіраўнікоў аб`яднаньня “Грамадзянская альтэрнатыва” да ўправы юстыцыі. Управа адмовілася зарэгістраваць грамадзкае аб`яднаньне. Заснавальнікамі яго выступілі звыш 200 грамадзянаў рэгіёну, пераважна сяброў зьліквідаванага ўладамі ўплывовага аб`яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”.
 
Казімер Яноўскі, Гомель
 
На судзе прадстаўнікі ўправы юстыцыі Тамара Стрыжнева і Андрэй Міцкевіч у якасьці аргумэнтаў адмовы больш зьвярталіся да тлумачальных слоўнікаў, нейкай асаблівай лёгікі, высноваў рэспубліканскай камісіі, чымсьці да заканадаўчых актаў.

Яны ня змаглі нават патлумачыць, чаму ў грамадзкага аб`яднаньня ня адпавядаюць законам і дэкрэтам аднолькавыя палажэньні са статутам афіцыйнай арганізацыі – Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі?

Пазоўца і старшыня незарэгістраванага аб`яднаньня “Грамадзянская альтэрнатыва” Уладзімер Кацора лічыць адмову ў рэгістрацыі палітычна матываванай:

(Кацора: ) “Довады супрацоўнікаў управы юстыцыі заснаваны на эмоцыях, а не на законах. Гэта палітычныя матывы. Хутка рэфэрэндум, выбары, таму ўсё гэта небясьпечна для ўлады. Грамадзкія аб`яднаньні выставяць назіральнікаў. Гэта пагроза для іх. Улады ўжо цяпер гэтую пагрозу імкнуцца зьліквідаваць альбо не дапусьціць”.

Падчас судовага разьбіральніцтва судзьдзя Леанора Буянкова вынесла папярэджаньне заснавальніку аб`яднаньня і пазоўцу Леаніду Судаленку:

(Судаленка: ) “Я заявіў пратэст. Пракурор Кострыкава падказвала прадстаўнікам управы юстыцыі, якія нормы заканадаўства варта было б прымяніць пры адмове ў рэгістрацыі нашага грамадзкага аб`яднаньня”.

Нечаканай на судзе была прапанова ўправы юстыцыі прыкласьці да справы супольны ліст паўдзесятка настаўнікаў з Добрускага раёну.

У лісьце настаўнікі нібыта адмаўляліся ад свайго заснавальніцтва новай арганізацыі. Цікава, што ліст гэты ня згадваўся ў афіцыйнай адмове ўправы юстыцыі пра рэгістрацыю.

Пазоўцы прасілі выклікаць у суд аўтараў ліста, паколькі маюць у дакумэнтах асабістыя подпісы гэтых настаўнікаў як заснавальнікаў “Грамадзянскай альтэрнатывы”.

Судзьдзя Буянкова не задаволіла хадайніцтва. Яна вырашыла наагул адхіліць пазоў да ўправы юстыцыі, якая адмовілася зарэгістраваць новае грамадзкае аб`яднаньне.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.