news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


11 Траўня 2004
 
КГБ ПРАВЁЎ ПЕРАТРУС У ГАРАДЗЕНСКІМ ТАВАРЫСТВЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Адбыўся ператрус ў памяшканьне гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Сьледчыя КГБ лічаць, што сябры ТБМ нібыта маглі дапамагчы надрукаваць улётку, паводле якой распачатая крымінальная справа аб абразе гонару і годнасьці прэзыдэнта Лукашэнкі.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
Ператрус распачаўся пасьля 15 гадзінаў. Старшыня гарадзкой арганізацыі ТБМ і галоўны рэдактар газэты “День” Мікола Маркевіч пасьпеў паведаміць мне па тэлефоне, што санкцыю падпісаў намесьнік абласнога пракурора Аніська. Ператрус праводзіць капітан КГБ Фядулаў. Паводле яго, з матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што некаторыя сябры ТБМ падтрымлівалі кантакты з Валерыем Леванеўскім — кіраўніком страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі. Леванеўскі знаходзіцца цяпер за кратамі, ён арыштаваны за распаўсюд улётак.

Сьледчы мяркуе, што сябры ТБМ маглі дапамагчы вырабіць гэтыя самыя ўлёткі. Крымінальная справа, якую вядзе КГБ, грунтуецца на вершыку з улёткі, які прысьвечаны безназоўнаму карыкатурнаму пэрсанажу.

У памяшканьне, дзе адбываўся ператрус, нікога не пускалі. Праваабаронца Андрэй Кусяльчук меўся дапамагчы Міколу Маркевічу:

(Кусяльчук: ) “Я прыехаў да галоўнага рэдактара газэты “День” Міколы Маркевіча як яго прадстаўнік, ягоны абаронца. Аднак супрацоўнікі КГБ і міліцыі не дазволілі, каб я прысутнічаў, яны адмовілі Маркевічу ў праве на абарону”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.