|
НА ВІЦЕБСКІМ ПОМНІКУ ЎЛАДЗІМЕРУ КАРАТКЕВІЧУ ДАГЭТУЛЬ СВАСТЫКА |
Кіраўнік аддзелу культуры віцебскага гарвыканкаму Віктар Кібісаў яшчэ ўчора паабяцаў прадстаўнікам СМІ ліквідаваць намаляваную на помніку свастыку ды напісаныя там непрыстойныя словы. Аднак і да сёньня помнік Уладзімеру Караткевічу нясе адбітак дзейнасьці невядомых вандалаў.
|
|
|
Браніслава Станкевіч, Віцебск |
|
Разам з абяцаньнем неадкладна прывесьці помнік у належны выгляд спадар Кібісаў адкамэнтаваў гэтае здарэньне. На ягоную думку, намаляваная тут свастыка ніяк ня сьведчыць пра дзейнасьць у Віцебску фашыстоўскіх груповак, і намалявалі яе звычайныя хуліганы — нявыхаваныя падлеткі, “якія самі ня ведалі, што рабілі, і наўрад ці ведалі, хто такі Ўладзімер Караткевіч”.
Віцебскія міліцыянты таксама падзяляюць гэтае меркаваньне. Таму супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу завялі паводле факту абразы помніка не крымінальную, а адміністрацыйную справу. |
|
|
|
 |