news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


11 Траўня 2004
 
ЧАРГОВАЯ АКЦЫЯ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ Ў ПОЛАЦКУ
Сябры Полацка-Наваполацкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу зладзілі пікет у цэнтры старажытнай беларускай сталіцы. Пікетоўцы тым самым пратэставалі супраць разгорнутай у краіне павальнай кантрактызацыі, а таксама супраць звальненьня з працы прафсаюзных актывістаў.
 
Вінцэсь Мудроў, Полацак
 
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках сьцягі Свабоднага прафсаюзу і плякаты, сярод якіх быў і такі: “Па кантракце працуй-не працуй — атрымаеш у выніку…” Апроч таго, распаўсюджваліся інфармацыйныя бюлетэні Свабоднага прафсаюзу і зьбіраліся подпісы грамадзянаў пад зваротам з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць прафсаюзных актывістаў. Апошнім часам у рэгіёне апынуліся за прахадной сваіх прадпрыемстваў пяць такіх актывістаў. Карэспандэнт Радыё Свабода пацікавіўся ў аднаго зь іх, старшыні суполкі Свабоднага прафсаюзу Наваполацкай ЦЭЦ Вадзіма Духаменкі: ці ўладкаваўся хто са звольненых на працу?

(Духаменка: ) “Афіцыйна ўсе звольненыя актывісты сядзяць бяз працы. Што тычыцца мяне, дык я па цэнтрах занятасьці бегаць не зьбіраюся, бо зьбіраюся судовым парадкам аднавіцца на старой працы — начальнікам зьмены ЦЭЦ. Амаль у кожнага са звольненых па двое дзяцей, так што настрой у сем’ях адпаведны. Аднак, я перакананы: сьлёзы нашых жонак камусьці адальюцца”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.