news programs realaudio contact archive
      Мясцовыя выбары
    Беларусь - Расея
    Праскі акцэнт
    Экспэртыза свабоды
    Эканоміка
    Правы чалавека
    Міжнародны аддзел
    Рэгіёны
    Вайна з тэрарызмам

      Курапаты
    Палітычная геаграфія
    Беларускі Iнтэрнэт
    Суайчыньнікі
    Цытаты мінулага

    Вострая брама
    Беларуская
    Aтлянтыда

    Вольная студыя
    Чытальная заля
    Жывая мова
    Данчык выбірае

      Сымбаль веры
    Агляд пошты
    Дазвол на выезд
    Здароўе
    Мая Свабода
    Прыватны дзёньнік

  
   Шукайце ў Google


    Час і Хвалі
    Realaudio
    Аўдыё-архiў


    RFE/RL Newsline
    Weekday Magazine
    PBU Report
    RFE/RL Homepage
    Reprints


   Беларускі рэйтынг

   


10 Траўня 2004
 
КГБ ШУКАЕ Ў ГОРАДНІ АЎТАРА ГУМАРЫСТЫЧНАГА ВЕРША
У Горадні распачатая крымінальная справа па факце абразы прэзыдэнта Лукашэнкі ў вершаванай улётцы. У горадзе адбыліся ператрусы. Допыты магчымых сьведкаў прайшлі ў абласной управе КГБ.
 
Сяргей Астраўцоў, Горадня
 
Ператрусы прайшлі ў кватэры старшыні незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага, у ягоных бацькоў, у сястры жонкі. Сам Леванеўскі дагэтуль знаходзіцца ў спэцпрыёмніку, яго арыштавалі за распаўсюджваньне ўлётак. Дома ў яго знайшлі няспраўны газавы пісталет. А ў намесьніка Леванеўскага Аляксандра Васільева — няспраўны мінашукальнік, які захоўваўся на лецішчы. Ператрус адбыўся нават у швагеркі А.Васільева, а ў яго дома была ўлётку зь вершам, паводле якой распачатая крымінальная справа. Сам герой гумарыстычнага верша, падпісанага прозьвішчам “Чукоўскі”, — безназоўны.

(Васільеў: ) “Нідзе там не ўпамінаецца, што гэта менавіта Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка альбо “наш прэзыдэнт”. Таму гэта ўжо хутчэй іхныя домыслы аб тым, што ў вершы яны бачаць абразу прэзыдэнта”.

Вось як адбываўся допыт:

(Васільеў: ) “Мяне дапытвалі ў якасьці сьведкі, дапытвалі таксама і маю жонку. Дапытвалі, як я лічу, з парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, паколькі допыт ажыцьцяўляўся з 22 да 23 гадзінаў. Пры гэтым сьледчы спаслаўся на тое, што ў яго нейкія неадкладныя абставіны”.

У КГБ па гэтай справе таксама дапытвалі дзяцей Валерыя Леванеўскага — 17-гадовую Кацярыну і 20-гадовага Зьмітра.

(Зьміцер: ) “Увогуле — што пыталі: адкуль улёткі, дзе друкуюцца, чыё абсталяваньне? Менавіта хацелі высьветліць, хто напісаў верш”.


archive
  skip it
www.svaboda.org is © 2004 Radio Free Europe/Radio Liberty, Inc. All Rights Reserved.