|
СУД НАД УДЗЕЛЬНІКАМІ АКЦЫІ Ў НАВАПОЛАЦКУ АДКЛАДЗЕНЫ |
Суд над удзельнікамі акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей” адкладзены да заўтра з прычыны адсутнасьці ў судзе міліцыянтаў, што ажыцьцяўлялі затрыманьні.
|
|
|
Вінцэсь Мудроў, Наваполацак |
|
Сёньня Наваполацкі гарадзкі суд павінен быў разглядаць справу васьмі грамадзянаў, затрыманых 7 траўня пад час акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”.
Судовае паседжаньне, аднак, не адбылося з прычыны адсутнасьці ў судзе міліцыянтаў, што ажыцьцяўлялі затрыманьні. Апроч таго, сакратарыят суду не пасьпеў сабраць усіх зьвестак, датычных гэтае справы. У прыватнасьці, зь мясцовага гарвыканкаму дагэтуль не атрымана адказу на запыт наконт таго, ці была згаданая акцыя афіцыйна дазволеная.
Наступнае паседжаньне прызначанае на раніцу 11 траўня. |
|
|
|
 |