|
ПЕРАТРУС У КВАТЭРЫ КІРАЎНІКА НЕЗАРЭГІСТРАВАНАГА СТРАЙКАМУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ |
У Горадні КГБ і АМОН уварваліся ў прыватную кватэру Валерыя Леванеўскага — кіраўніка страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі і праводзяць там ператрус. Сам Леванеўскі адбывае 15-дзённы арышт у спэцпрыёмніку за распаўсюд улётак, якія заклікалі прадпрымальнікаў узяць удзел у першатравеньскім мітынгу.
|
|
|
Сяргей Астраўцоў, Горадня |
|
Удзельнікі мітынгу запатрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Лукашэнкі. Ператрус таксама пачаўся ў кватэры Аляксандра Васільева — паплечніка Леванеўскага.
Каля 14 гадзінаў у трохпакаёвую кватэру Леванеўскіх на вуліцы Ліможа хацелі трапіць людзі, якія сказалі, што яны з КГБ. Іх не пусьцілі. Ухаце знаходзіліся 12-гадовы Антон, 17-гадовая Кацярына — дзеці Леванеўскага і ягоная цешча Галіна. Празь некаторы час прыбыў АМОН — людзі ў чорных і белых шапках-масках. Яны ўзламалі падвойныя дзьверы і ўвайшлі ўсярэдзіну. У кватэры адразу пачаўся ператрус. Дома засталіся цешча і дачка Валерыя Леванеўскага — сына Антона адаслалі на вуліцу разам з сабакам-ратвэйлерам, якога трымае сям’я. Вось што сказаў сам Антон:
(Антон: ) “Мая сястра не хацела адчыняць. Ну, яны ўзялі адлучылі сьвятло поўнасьцю. Вось. Яны яшчэ адлучылі тэлефон. Мы толькі пачалі па сотавым тэлефанаваць — яны пачалі ўжо ламаць дзьверы”.
Антон яшчэ дадаў, што бабуля вельмі напалохалася, пачала піць таблеткі.
Каля 15 гадзінаў сёньня міліцыянты затрымалі Аляксандра Васільева — паплечніка Валерыя Леванеўскага, і на ягонай кватэры таксама пачалі ператрус. А 17-й гадзіне ў яго сканфіскавалі кампутары сына і дачкі, некаторыя дакумэнты. Ён паведаміў па тэлефоне нашаму радыё, што ператрус робіцца на падставе распачатай крымінальнай справы аб распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, у якой абражаюцца гонар і годнасьць прэзыдэнта Лукашэнкі. |
|
|
|
 |