|
СТУДЭНТЫ-ЗАМЕЖНІКІ ЗЬ ВІЦЕБСКАГА МЭДЫЧНАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ ЗЬБІЛІ 19-ГАДОВАГА ХЛОПЦА |
Гэткі інцыдэнт у Віцебску адбыўся ўпершыню – дагэтуль студэнты-замежнікі зьвярталіся ў міліцыю толькі ў якасьці пацярпелых. Гэтым разам трое студэнтаў зь Індыі ды яшчэ адзін іхны беспрацоўны зямляк затрыманыя за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў мясцоваму жыхару.
|
|
|
Браніслава Станкевіч, Віцебск |
|
У часе бойкі 19-гадовы віцяблянін атрымаў нажавое раненьне і цяпер знаходзіцца ў шпіталі.
Замежнікаў трымаюць пад вартай да высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў гэтага здарэньня. У прыватнасьці, высьвятляецца, ці не зьвязаны гэты інцыдэнт з колішнімі нападамі на замежных студэнтаў з боку віцебскіх скінгэдаў.
У выпадку, калі ўдзел замежнікаў у бойцы будзе прызнаны за звычайнае хуліганства, паводле беларускага заканадаўства ім пагражае ад чатырох да сямі гадоў пазбаўленьня волі. |
|
|
|
 |